Осиповчанка Людмила Микаэлян работает воспитателем уже 32 года

Осиповчанка Людмила Микаэлян работает воспитателем уже 32 года

Адукацыя і выхаванне

Сямейны выхавальнік

У дзіцячым садку “Пралеска” вёскі Карытнае Людміла Мікаэлян працуе 32 гады, мае першую кваліфікацыйную катэгорыю

Адразу пасля школы дзяўчына пайшла ў калгас, але ў дзіцячы садок патрабаваўся выхавальнік, і яна змяніла сельскую гаспадарку на педагогіку. І не шкадуе аб тым. Прафесію сваю вельмі любіць, бо ад заняткаў з карапузамі атрымлівае толькі станоўчыя і яркія эмоцыі. Выхоўваць дзяцей, навучаць іх, развіваць навыкі зносін, разам радавацца поспехам і суцяшаць, калі штосьці не атрымліваецца, — гэта стала для Людмілы Іванаўны заняткам на ўсё жыццё.

Калісьці тут было больш дзетак, працавалі дзве групы і іх выхавальніцы. Але з часам закрылі школу, бібліятэку, сельсавет, калгас далучылі да другой гаспадаркі, жыхароў стала менш. Зараз тут выхоўваецца 12 дзетак з 9 сямей. Група рознаўзроставая, адсюль і некаторыя цяжкасці.

— Кожны патрабуе да сябе ўвагі, — расказвае выхавальнік. Маленькіх навучаеш самастойнасці, простым навыкам, дапамагаеш асвоіцца ў калектыве, а старэйшых трэба падрыхтаваць да школы, сфарміраваць элементарныя матэматычныя ўяўленні і гэтак далей. Вось і выходзіць, што на працягу дня працуеш па розных адукацыйных праграмах. Але тут ёсць і станоўчы момант: малодшыя хутчэй навучаюцца, пераймаюць вопыт старэйшых. Дарэчы, у нас ёсць брацікі і сястрычкі, якія з задавальненнем дзеляцца ведамі адзін з адным. Цікава працаваць адразу з хлопчыкамі і дзяўчынкамі рознага ўзросту: ніколі не засумуеш.

Шмат увагі Людміла Іванаўна надае здароваму ладу жыцця сваіх гадаванцаў, патрыятычнаму выхаванню, а таксама далучае іх да выяўленчай дзейнасці і канструявання. Быццам другая матуля, заўсёды пашкадуе і прылашчыць.

Яе работу яшчэ з маленства бачылі дзве дачкі. Дарэчы, старэйшая з іх прадоўжыла справу і зараз працуе выхавальнікам у сталіцы. Малодшая   абрала прафесію повара, але ўсё роўна мае вопыт працы ў дзіцячым садку.

Колькі ж дзетак выхоўвала жанчына, нават і не падлічыць, а зараз яны прывялі да яе ўжо сваіх сыночкаў і дачок. Сапраўды сямейны выхавальнік.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость