Осиповчанка Алеся Букач награждена благодарностью Министерства образования

Осиповчанка Алеся Букач награждена благодарностью Министерства образования

Ведай нашых!

Міністр адукацыі Ігар Карпенка ўручыў Падзяку нашай зямлячцы — настаўніцы музыкі, педагогу-арганізатару сярэдняй школы № 4 Алесі Букач як лепшаму кіраўніку раённага савета БРПА Магілёўскай вобласці. Урачыстае ўзнагароджанне адбылося падчас другога рэспубліканскага форуму лідараў БРПА “Піянерскія інавацыі”, які праходзіў 8-10 верасня ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня”. Прысвечаны 30-годдзю з дня заснавання грамадскага аб’яднання “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”, ён аб’яднаў 150 чалавек — лідараў і актывістаў БРПА з усіх рэгіёнаў краіны. Кожны дзень форуму праходзілі трэнінгі, спартыўныя спаборніцтвы, майстар-класы, лекцыі аб трэндавых методыках і тэхналогіях працы з дзецьмі і моладдзю.

— Наша раённае аб’яднанне налічвае каля 4 000 чалавек 7-14 гадоў, — распавядае Алеся Уладзіміраўна. — Арганізаваць такую колькасць рабят няпроста, але справа таго каштуе. Калектыўная праца дае вынікі, якімі можна ганарыцца. Напрыклад, сёлета мы занялі трэцяе месца ў вобласці ў рэспубліканскай акцыі “Зробім свет чысцейшым”.

Зразумела, з такім настроем і старшынёй раённае аб’яднанне БРПА возьме яшчэ не адну вышыню.

 

Последние новости

Происшествия

Жительницу Осиповичей будут судить за убийство матери с особой жестокостью

27 мая 2026
Читать новость
Профилактика

Мошенничество. Жители Осиповичей уже попались на эту уловку и лишились крупных сумм

27 мая 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе разрешили купание только на одном пляже

27 мая 2026
Читать новость
Общество

Сергей Кучегура из Осиповичей обучил вождению более двух тысяч курсантов

27 мая 2026
Читать новость
Здоровье

Информация о способах преодоления и лечения табачной зависимости и организациях, осуществляющих такое лечение

27 мая 2026
Читать новость
Культура

Новинки и расписание сеансов в осиповичском кинотеатре «Родина»

27 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем