Опытом подготовки к ЦТ делятся осиповичские выпускники

Опытом подготовки к ЦТ делятся осиповичские выпускники

Апытанне

Лаві момант, абітурыент!

Цэнтралізаванае тэсціраванне — даволі складаны этап у жыцці большасці адзінаццацікласнікаў. Сваім вопытам падрыхтоўкі да ЦТ падзяліліся выпускнікі гарадскіх і сельскіх школ Асіповіччыны.

Станіслаў Паздзееў (СШ № 3). У 2014 годзе па беларускай мове і матэматыцы набраў па 80 балаў, фізіку здаў на 88:

— Да ЦТ пачаў рыхтавацца на пачатку 11 класа. Па буднях дадаткова займаўся прадметамі, якія збіраўся здаваць. Наведваў факультатывы, па беларускай мове і матэматыцы займаўся з рэпетытарамі, шмат часу працаваў самастойна. Лічу так: каб паспяхова здаць тэсціраванне, трэба займацца амаль штодзённа, разумець, што без гэтага аніяк. Але важна рабіць і перапынак. Праводзьце гэты час з сябрамі, займайцеся спортам, адпачывайце. Не трэба марнаваць сілы на прадметы, якія не збіраецеся здаваць. Рабіце хатнія заданні, і гэтага хопіць для таго, каб у будучым, падчас вучобы ў ВНУ, не было складана. І яшчэ адна парада: важна вучыць замежную мову, яна заўсёды спатрэбіцца.

Пасля паспяховай здачы ЦТ паступіў у БДУІР на факультэт камп’ютарнага праектавання, потым — у магістратуру. Зараз працую распрацоўшчыкам праграмнага забеспячэння. ЦТ не заўсёды паказчык ведаў. Можна атрымаць невысокія вынікі, але па заканчэнні ВНУ быць добрым спецыялістам — шмат такіх людзей ведаю.

Лізавета Крыловіч (СШ №1). Сёлета атрымала на ЦТ па біялогіі 80 балаў.

— Рыхтавалася з верасня. Займалася з рэпетытарам, удзельнічала ва ўсіх рэпетыцыйных тэсці-раваннях, у некаторых этапах нават два разы. Думаю, каб атрымаць высокі бал на ЦТ, трэба самому хацець гэтага, не лічыць, што наяўнасць рэпетытара гарантуе высокі бал. Педагог дае ма-тэрыял, а вынік залежыць ад цябе. Калі рыхтуешся сам, то варта правільна размеркаваць час, рашаць усе магчымыя тэсты, надаваць больш увагі тым тэмам, па якіх абітурыенты часцей за ўсё робяць памылкі. Лайфхак з кнігай пад падушку не працуе пры падрыхтоўцы да ЦТ. Трэба некалькі разоў прачытаць матэрыял і паспрабаваць яго пераказаць па памяці, калі забываеш нешта важнае, то абавязкова перачытаць.

Падрыхтавацца да тэсціравання цяжка яшчэ і псіхалагічна, таму што ўвесь час думаеш пра тое, што ад вынікаў залежыць твая будучыня: паступіш ты ва ўніверсітэт мары ці не. Галоўнае, не перажываць і не думаць аб балах, таму што потым можна моцна расчаравацца, калі бал будзе ніжэйшым, чым плануеш.

ЦТ вельмі непрадказальнае, таму нельга нічога прапускаць. Мне яно далося нялёгка, але вынікам задаволена: паступіла туды, куды хацела.

Кірыл Берднікаў (СШ № 3). Вучыцца на факультэце інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі БНТУ. Рускую мову здаў на 93 балы, па  матэматыцы набраў 82.

— Чым цяжэйшы багаж практыкі за плячыма, тым лепшыя вынікі ЦТ. Трэба рашаць як мага больш тэстаў мінулых гадоў і, калі нешта не зразумела, разбірацца ў тэме, вучыць правілы. Рэпетытар, дарэчы, вельмі дапамагае ў гэтым, накіроўвае, падказвае, на што трэба звярнуць увагу. Неабходна спрабаваць свае сілы на РТ. У 11 класе рэкамендую схадзіць на ўсе 3 этапы. Гэта добрая магчымасць больш дасканала кантраляваць свае веды, працаваць над памылкамі і прывыкаць да экзаменацыйнай атмасферы. Акрамя таго, калі ездзіць з аднакласнікамі ці сябрамі, то гэта абавязкова дадасць добрых эмоцый і ўспамінаў.

Анастасія Няверава (Лапічы). Студэнтка факультэта камп’ютарнага праектавання БДУІР. Здавала ЦТ па бела- рускай мове (88 балаў), фізіцы (78 балаў) і матэматыцы (79 балаў).

— Пры падрыхтоўцы да ЦТ важна правільна расставіць прыярытэты. У школе старалася ўхапіцца за ўсё і адразу, а гэта не заўсёды добра. Калі рыхтавалася да фізікі, трэба было запомніць велізарную колькасць формул. Мне дапамагаў спосаб мадэліравання фразы, напрыклад, формулу сілы Ампера запомніла як “Іван любіць матылькоў”. Гэта, можа быць, смешна, але сапраўды працуе.

З беларускай мовай таксама было цікава. Настаўніца Таццяна Пісьмянкова на ўроках прагаворвала з намі ўсе правілы ўслых, нават самыя простыя, таму, калі я бачыла нейкае заданне, у галаве адразу гучаў голас Таццяны Канстанцінаўны — і патрэбнае правіла само ўспаміналася.

Падрыхтавацца маральна складаней за ўсё. Заўсёды ў сабе сумнявалася, з-за гэтага магла правільныя адказы памяняць на няправільныя, хоць мае настаўнікі (дзякуй ім вялікі!) казалі, што з усім спраўлюся, і прымушалі верыць ва ўласныя сілы. Таму тым, хто хоча добра здаць ЦТ, раю не сумнявацца ў сабе і сваіх ведах, тады хваляванне будзе не такім моцным.

Святлана Пірагова (Ліпень). У 2017 годзе здала ЦТ па фізіцы на 78 балаў:

— Рыхтавацца пачала дзесьці ў пачатку восені ў 11 класе. Займалася з рэпетытарам    2 гадзіны ў тыдзень і прарабіла велізарную самастойную працу.

Лепшы спосаб запомніць інфармацыю — зразумець яе. Вы ніколі не зможаце рашаць задачы на механіку, не разумеючы сэнс дзеяння розных сіл. Не рэшыце задачу на электрычнасць, ведаючы адны толькі формулы. ЦТ — гэта не пісьмовы экзамен пры ўніверсітэце, да яго можна падрыхтавацца. Ёсць тыпавыя задачы, якія з вялікай доляй верагоднасці могуць даць і на тэсціраванні. У гэтым павінен дапамагчы ваш настаўнік ці рэпетытар. Яны праглядаюць задачы кожны год і ведаюць, чаго і колькі прыкладна даюць. Удзяліце час трэцяму этапу РТ, паколькі ЦТ звычайна як мінімум напалову на яго падобна.

На тэсціраванні спачатку рабіце тыя заданні, якія ведаеце, няхай гэта будзе частка А ці Б. А ў канцы трэба ўсё праверыць, але, калі сумняваецеся, правільнае ваша новае рашэнне або старое, — лепш пакінуць старое, якое было зроблена яшчэ “на халодную галаву”. Я з-за гэтага страціла некалькі балаў.

Кацярына Астравух, вучаніца 11 класа ДУА “Ліпенскі ВПК д/с-СШ”.

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость