Новых перамог табе, моладзь Асіповіччыны!

Новых перамог табе, моладзь Асіповіччыны!

У раёне ўжо стала добрай традыцыяй ва ўрачыстай абстаноўцы праводзіць цырымонію ўзнагароджання выпускнікоў-медалістаў, якіх сёлета дзесяць: 9 “залатых” і 1 “сярэбраны”.

Elina-Kandoba
Эліна Кандоба, СШ №4
Anastasiya-Pranovich
Анастасія Прановіч, СШ №4

Але 11 чэрвеня ў актавай зале райвыканкама ўшаноўвалі ўпершыню яшчэ і прызёраў чэмпіянату свету па тайландскім боксе-2014 — цяперашніх і былых навучэнцаў школ Асіповіччыны. Павіншаваць хлопцаў і дзяўчат прыйшлі дырэктары, педагогі, трэнеры гімназіі і сярэдніх і спартыўнай школ, іх бацькі і сябры, прадстаўнікі адміністрацыі раёна і Савета дэпутатаў, прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама галоўны трэнер нацыянальнай зборнай каманды Беларусі па ўсходніх адзінаборствах Міхаіл Сцяпанаў.

Vladislav-TSvirko
Уладзіслаў Цвырко, гімназія
 Vitaliy-Andrushkevich
Віталь Андрушкевіч, гімназія
 Anastasiya-Borisyonok
Анастасія Барысёнак, гімназія

Цырымонію ўзнагароджання адкрыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Пузік, які ў прывітальным слове да выпускнікоў і спартсменаў пажадаў поспехаў на абраным шляху і адзначыў, што такая моладзь — сапраўдная каштоўнасць раёна і ўсёй краіны.

Anastasiya-Vetluzhskaya
Анастасія Вятлужская, СШ №2
 Nadezhda-Eryomina
Надзея Яроміна, СШ №2

Аб выдатных дасягненнях сваіх выхаванцаў распавялі дырэктары гімназіі Святлана Мамсікава, СШ №№ 2, 3 і 4 Людміла Шэбаліна, Анатоль Шчамялёў і Ганна Маісеенка, Лапіцкай СШ Мікалай Пісьмянкоў і трэнер-выкладчык аддзялення кікбоксінга і тайландскага бокса ДЮСШ Сяргей Гідулян.

Tatyana-Astapovich-i-Mariya-Baronina
Таццяна Астаповіч и Марыя Бароніна, СШ №3
Olga-CHernomorova
Вольга Чарнаморава, Лапіцкая СШ

Старшыня райсавета ўручыў учарашнім школьнікам медалі, а моладзі, якая ўжо атрымала свае заслужаныя ўзнагароды на чэмпіянаце свету ў Малайзіі, — Падзячныя лісты старшыні райвыканкама і грашовыя прызы ад ДЮСШ, майстру спорту Алене Ляшкевіч — Ганаровую грамату. Бацькі медалістаў, дырэктары ўстаноў адукацыі і «класныя» таксама атрымалі заслужаныя ўзнагароды, а медалісты і прызёры яшчэ і падарункі ад ГА “Белая Русь” з рук Наталлі Шаўчэнка, кіраўніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і грамадскай арганізацыі. У сваім слове яна аддала належнае працавітасці і ўпартасці юнацтва, прафесіяналізму і цярпенню іх настаўнікаў і бацькоў і пажадала, каб і далейшы жыццёвы шлях таленавітых і моцных дзяўчат і юнакоў быў поўны перамог і размаляваны самымі яркімі фарбамі.

chempionyi-po-tailandskomu-boksu
Чэмпіён свету па тайландскім боксе — Раман Доўнар (СШ № 1), сярэбраныя прызёры — Алена Ляшкевіч (былая выпускніца Пратасевіцкай СШ), Уладзіслаў Рагалевіч (СШ № 1), Анастасія Трухан (СШ № 3), Аляксей Узвараў (СШ № 3), бронзавыя — Павел Грышановіч (былы выпускнік СШ № 4), Данііл Чаропка (былы выпускнік СШ № 1) разам з Аляксандрам Пузікам, Наталляй Шаўчэнка, Міхаілам Сцяпанавым, дырэктарам ДЮСШ Сяргеем Пацкевічам і Сяргеем Гідулянам.

 

Последние новости

Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Граждане Российской Федерации смогут проголосовать на выборах в Государственную Думу на участках в Беларуси

16 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем