Навучэнцы ў Асіповіцкім прафесійна-тэхнічным каледжы не сумуюць

Навучэнцы ў Асіповіцкім прафесійна-тэхнічным каледжы не сумуюць

Навучэнцы мясцовага прафесійнатэхнічнага каледжа і граніт навукі грызці паспяваюць, і ў конкурсах удзельнічаць, і прафесійнае майстэрства дэманстраваць. Не верыце?

Знаёмцеся: першакурснікі

Так ці інакш, але свята навічкоў штогод праводзяць у большасці сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў. Мэта зразумелая: даць магчымасць першакурснікам прэзентаваць сябе і пазнаёміць з імі астатніх. Натуральна, не пакінулі без увагі тых, хто толькі прыступіў да атрымання прафесійнай адукацыі, і ў нашым каледжы.

З моманту пачатку заняткаў прайшло ўжо тры месяцы, моладзь крыху асвоілася — у самы раз прадэманстраваць свае магчымасці і таленты!

колледж первокурсник

У Міжнародны дзень студэнта навучэнцы ўсіх курсаў і выкладчыкі сабраліся ў актавай зале. На сцэну запрашалі будучых гандляроў, кухараў, цырульнікаў, швачак, вадзіцеляў, абліцоўшчыкаў-плітачнікаў — усяго 4 групы  I курса. Кожная прадэманстравала прэзентацыю сваёй прафесіі і выканала некаторыя заданні, звязаныя з будучым заняткам. А галоўнае, юнакі і дзяўчаты ўрачыста далі клятву першакурсніка — сваю для кожнай спецыяльнасці.

колледж первокурсник3

Потым ім прапанавалі выбраць лёс групы на будучыя тры гады, паспаборнічаць у трапнасці, пазнаць педагогаў па фотаздымках і атрымаць салодкія прызы. Пасля чаго распачалася святочная дыскатэка.

колледж первокурсник2

“Дарагія першакурснікі! Сардэчна запрашаем у свет самых патрэбных і важных прафесій. Няма сумненняў у тым, што вы даможацеся прызнання свайго прафесіяналізму не толькі ў сценах каледжа. Галоўнае — ніколі не спыняцца на дасягнутым”, — менавіта такімі словамі завершылася свята прысвячэння ў першакурснікі. Спадзяёмся, так яно ўсё і атрымаецца!

Прафесійныя суботы

Вучэбны год плаўна падыходзіць да свайго экватара, і для многіх школьнікаў час ужо зараз задумацца пра будучую спецыяльнасць. Непасрэдна з мэтай прафесійнай арыентацыі ва ўстанове і праводзяцца так званыя прафесійныя суботы. У апошні час навучальную ўстанову наведалі вучні Лапіцкай, Свіслацкай і Жорнаўскай сярэдніх школ.

Для юных гасцей правялі экскурсіі па альма-матар, арганізавалі майстар-класы з удзелам выкладчыкаў, майстроў і навучэнцаў.

Падобныя мерапрыемствы скіраваны менавіта на прафесійную арыентацыю патэнцыяльных першакурснікаў і павышэнне прыцягальнасці рабочых спецыяльнасцей, якія можна атрымаць у мясцовым каледжы, не выязджаючы далёка за межы раёна. І, магчыма, камусьці з цяперашніх школьнікаў падобныя сустрэчы сапраўды дапамогуць вызначыцца з будучым жыццёвым заняткам.

Хто гандлюе лепш за ўсіх?

Зразумела, юнакі і дзяўчаты прыходзяць у прафтэхкаледж у першую чаргу атрымаць адукацыю па той ці іншай спецыяльнасці. Але без якіх-небудзь конкурсаў, свят, мерапрыемстваў у пазаўрочны час было б, пага-дзіцеся, крыху сумна. А калі ўсё гэта сумясціць? Менавіта так і зрабілі без пяці хвілін выпускнікі — навучэнцы 31 групы па спецыяльнасці “Гандлёвая справа” разам з майстрам вытворчага навучання Аленай Мікульчык. “Лепшы па прафесіі” — так называўся конкурс прафесійнага майстэрства, асноўная мэта якога — выяўленне якасці ўзроўню тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі будучых работнікаў гандлю.

колледж профмастерство2

Дзяўчаты-старшакурсніцы падзяліліся на тры каманды: “Пятый элемент”, “Продавцы счастья” і “Грим”. Удзельніцы вынеслі на суд кампетэнтнага журы хатняе заданне, бадзёра адказвалі на пытанні тэарэтычнага этапу “Веды — сіла”, а таксама прадэманстравалі свае навыкі практычнага майстэрства ў конкурсе “Усё ўмею”: драпіравалі тканінай манекены, упакоўвалі тавар і камплектавалі падарунак.

колледж профмастерство3

Выступленнем дзяўчат засталіся задаволеныя ўсе — але ж як без пераможцаў? Урэшце лепшымі будучымі работнікамі гандлю прызналі Дар’ю Хмялёву, Дзіяну Саламонаву, Вераніку Брыцько, Вікторыю Чарныш (каманда “Пятый элемент”), пасля іх размясціліся Аляксандра Адамовіч, Анастасія Астрэйка, Паліна Лапанава і Крысціна Філановіч (“Грим”), а на трэцім месцы Вераніка Аляшкевіч, Марыя Васьковіч, Анастасія Працко і Яніна Кагацько (“Продавцы счастья”).

колледж профмастерство1

Марыя ТАЛЕЙКА. Фота з архіваў АДПТК.

Последние новости

Общество

Приглашаем всех на семейный фестиваль “Властелин села – 2025” в агрогородке Вязье!

9 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко вновь заявил о необходимости повышения в Беларуси производительности труда

9 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь готова поставлять в Калининградскую область необходимое продовольствие, включая картошку

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Сезон отключения горячей воды в Осиповичах: даты и улицы

9 июня 2025
Читать новость
Общество

12 июня бизнес-встреча для малого и среднего бизнеса — «Тренды 2025 для вашего бизнеса»

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 9 июня

9 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем