Навіны адукацыі

Навіны адукацыі

Сярэдняя школа № 3

Вучаніца 10 класа Марыя Серабракова з работай “Торф — перспектыўная крыніца вытворчасці сарбентаў цяжкіх металаў”  атрымала Дыплом I ступені ў секцыі “Сучасныя і перспектыўныя матэрыялы” на Міжнародным конкурсе навукова-тэхнічнай творчасці навучэнцаў “ТэхнаІнтэлект”.

Работа дзесяцікласніка Яўгенія Крата “Гідрахімічнае і біяіндыкацыйнае да-следаванне водных аб’ектаў Асіповіцкага раёна” заняла другое месца ў секцыі “Вада і водныя экасістэмы” ў XXXIII рэспубліканскім конкурсе навуковых біёлага-экалагічных работ/праектаў навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Лепшыя вучні 7-х, 8-х і 10-х класаў па запрашэнні Міністэрства лясной гаспадаркі наведалі Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт і Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр. У рамках мерапрыемства міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа асабіста павіншаваў і ўручыў каштоўныя падарункі Марыі Серабраковай і Арыне Барадаўка. Нагадаем, даследчая работа дзяўчат на тэму “Мікалагічны маніторынг лясных экасістэм і апрабацыя методык павышэння ўраджайнасці грыбных мясцін” прызнана лепшай на XV Міжнародным юніёрскім лясным конкурсе (падрабязней у “АК” № 93 ад 26 лістапада 2021 г.).

З пералічанымі вучнямі займалася настаўнік Святлана Зайцава.

Сярэдняя школа № 4

Вучань 10 класа Ула-дзіслаў Шпілеўскі заняў першае месца ў секцыі “Тэхнічнае канструяванне” на Міжнародным конкурсе навукова-тэхнічнай творчасці навучэнцаў “ТэхнаІнтэлект”. У сваёй рабоце “Канструяванне вадароднага рухавіка” пад кіраўніцтвам настаўніка Алены Мурашка ён прапанаваў выкарыстоўваць ваду ў якасці паліва.

Дзесяцікласнік Аляксандр Балашэнка з работай “Covid-19 і старшакласнікі: інфармацыйны вызаў” атрымаў Дыплом   III ступені ў рэспубліканскім этапе навукова-практычнай канферэнцыі работ даследчага характару сярод вучнёўскай моладзі па грамадазнаўстве (настаўнік Алена Анціховіч).

Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі

Выхаванцы аб’яднання па інтарэсах “Мотамнагабор’е” пад кіраўніцтвам Уладзіміра Баранава вынікова прынялі ўдзел у адкрытым першынстве Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры  ДТСААФ па хуткасным манеўраванні (фігурным ваджэнні) матацыкла. У асабістым заліку Цімафей Астрашэўскі заняў першае масца, абышоўшы 19 сапернікаў, а Канстанцін Пратасіч узнагароджаны медалём “За волю да перамогі”.

 

Последние новости

Власть

Лукашенко: зерна идей о некой “исключительности” снова пустили ростки в умах ряда политиков

11 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

В Осиповичах появились новые арт-объекты

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 1 по 7 сентября

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Ради сильной страны. Корреспондент “АК” побеседовала о работе районного отделения политической партии “Белая Русь” с его председателем Юрием Даненковым

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Кредит «Региональная инициатива» от Беларусбанка: поддержка бизнеса и регионов

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 сентября для всех знаков зодиака

11 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем