Напрыканцы мінулага тыдня на базе гімназіі прайшоў раённы бацькоўскі сход

Напрыканцы мінулага тыдня на базе гімназіі прайшоў раённы бацькоўскі сход

За дзяцей усе ў адказе

Валянціна КОРБАЛЬ.

v.korbal@gzt-akray.by

Канец вучэбнага года — час не толькі падвесці вынікі чарговага навучальнага этапу, але і спланаваць летнія канікулы, каб яны атрымаліся максімальна цікавымі і карыснымі. А яшчэ перыяд абавязкова павінен быць для дзяцей рознабакова бяспечным. Аб гэтым і ішла гаворка на раённым бацькоўскім сходзе, які меў адпаведную назву — “За бяспечнае лета”.

Распачалося мерапрыемства на творчай ноце — з тэматычнага выступлення агітбрыгады СШ № 4, а потым намеснік старшыні райвыканкама Ганна Землянухіна ў звароце падкрэсліла, што агульная задача школы, бацькоў і грамадскасці — зрабіць так, каб дзеці ў верасні вярнуліся ў свае навучальныя ўстановы адпачыўшымі і здаровымі. У многім менавіта ад сям’і залежыць забеспячэнне што-дзённай і рознабаковай бяспекі, проста трэба дадаць пільнасці і прадбачлівасці.

Найбольш частыя злачынствы ў падлеткавым асяроддзі — крадзяжы, сярод правапарушэнняў прэвалююць ужыванне спіртных напіткаў і знаходжанне на вуліцы без суправаджэння дарослых пасля 23 гадзін, што і адзначыў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Вячаслаў Яшкін. Лета — гэта вольны час хлопчыкаў і дзяўчынак, далёка не заўсёды запоўнены станоўчымі справамі, таму прафілактычную работу варта толькі ўзмацніць, прыклаўшы сумесныя намаганні.

Абмяркоўваліся ў час сустрэчы і іншыя важныя пытанні. У прыватнасці, начальнік аддзялення па наркакантролі і супраць-дзеянні гандлю людзьмі РАУС Ігар Каркоўскі расказаў аб прафілактычнай рабоце па ўжыванні наркатычных, таксічных, псіхатропных рэчываў, пра шкодны ўплыў на здароўе падрастаючага пакалення і адказнасць бацькоў. Тэму працягнуў урач-нарколаг ЦРБ Алег Палкін, які падрабязна спыніўся на прафілактыцы ўжывання непаўналетнімі алкаголю. Дзяржаўтаінспектар Аляксей Джулай расказаў аб правілах паводзін на дарогах, а начальнік РАНС Ігар Логвін — аб недапушчэнні ўчынення дзецьмі пажараў і іншых надзвычайных сітуацый. Урач-гігіеніст райЦГЭ Ксенія Рак распавядала аб захаванні здароўя школьнікаў у летні перыяд, а матрос-ратавальнік выратавальнай станцыі Павел Грашчанка — пра паводзіны на вадзе.

Уся пачутая, а потым, думаецца, і пераасэнсаваная прысутнымі на сходзе інфармацыя павінна толькі спрыяць бяспечнаму лету юных жыхароў Асіповіччыны. Няхай канікулы пакінуць ва ўсіх толькі добрыя ўспаміны!

Последние новости

Общество

Гороскоп на 29 июля для всех знаков зодиака

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко предлагает Тюменской области развивать сотрудничество в нефтяной сфере

28 июля 2025
Читать новость
Образование

Какие инновационные проекты в 2025/2026 учебном году планируют реализовывать в школах Осиповичского района

28 июля 2025
Читать новость
Общество

Спор молодых родителей привел к трагедии. Следователи Осиповичского районного отдела Следственного комитета раскрыли подробности расследования уголовного дела в отношении родителей погибшего грудного ребенка.

28 июля 2025
Читать новость
Общество

С 28 июля по 11 августа в Могилевской области проводится информационно-образовательная акция, приуроченная к единому дню здоровья «Всемирный День борьбы с гепатитом, под лозунгом “Борьба с гепатитом: разрушим преграды”.

28 июля 2025
Читать новость
Происшествия

Несчастный случай произошёл на Осиповичском водохранилище

28 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем