Надзея ВЕРАМЕЙКА прызначана загадчыкам ДУА “Дзіцячы сад № 5 «Маяк»” .

Надзея ВЕРАМЕЙКА прызначана загадчыкам ДУА “Дзіцячы сад № 5 «Маяк»” .
Нарадзілася ў 1982 годзе ў Асіповічах. У 2003 г. скончыла Магілёўскі дзяржаўны каледж, у 2018-м — Беларускі дзяржаўны педуніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці “дашкольная адукацыя”. Выбраўшы прафесію педагога, Надзея Анатольеўна працягнула сямейную дынастыю: маці больш за 40 гадоў працавала выхавальнікам, а цёткі — настаўнікамі пачатковых класаў і дэфектолагамі.
Пасля каледжа ўладкавалася выхавальнікам у дзіцячы сад № 9 “Родничок”, дзе працавала 20 гадоў.
Надзея Верамейка сваёй першапачатковай задачай ставіць больш дэталёвае знаёмства з вядзеннем гаспадарчай часткі, арганізацыі харчавання і засваенне іншых функцый кіраўніка ўстановы адукацыі.
Замужам. Выхоўвае траіх дзяцей. Старэйшы сын — студэнт БДУ, вучыцца на факультэце міжнародных зносін. Дачка наведвае СШ № 4, а малодшы сынок — дзіцячы сад № 9. Вольны час Надзея Анатольеўна прысвячае самаразвіццю, любіць распрацоўваць дыдактычныя дапаможнікі.
Разам з дзецьмі з задавальненнем прымае ўдзел у сямейных спартыўных мерапрыемствах і з азартам балее за мужа падчас футбольных матчаў, якія арганізуе прадпрыемства, дзе ён працуе.