На кані да поспеху

На кані да поспеху

Выбіраючы гурткі, секцыі і студыі для дзяцей, бацькі ахвотна накіроўваюць іх на танцы, вакал і футбол. Але не меншую карысць прыносяць такія гульні, як шашкі і шахматы. Што такое шахматы — спорт ці забава? Вучні СШ № 3 лічаць, што вельмі цікавы занятак, які фарміруе перадумовы вывучэння інфарматыкі і павялічвае паспяховасць у развіцці матэматычных здольнасцей — свайго роду гімнастыка для розума.

Шахматны клас ва ўстанове адукацыі з’явіўся пяць гадоў таму па ініцыятыве дырэктара Анатолія Шчамялёва. Прадпрымальнік, вучоны, кандыдат у майстры спорту па шахматах Вячаслаў Смольскі дапамог школе зрабіць рамонт у адведзеным для гэтага памяшканні, аснасціў яго камп’ютарамі і наборамі фігур і сам жа стаў навучаць хлопчыкаў і дзяўчынак любімай гульні.

Клас разлічаны на 20 вучняў, але здараецца, што прыходзіць і болей, каб згуляць партыю-другую або паназіраць, як гэта робяць другія. Нават з іншых устаноў адукацыі наведваюцца. Вячаслаў Пятровіч прымае ўсіх, галоўнае, каб у дзяцей было жаданне і здольнасці да гэтай старажытнай гульні. Тут займаюцца рабяты ад 6 гадоў, і чым раней яны ўнікаюць у сэнс гульні, тым лепшыя вынікі паказваюць. Заняткі педагог праводзіць па агульна-прызнанай методыцы, але выкарыстоўвае і ўласныя метадычныя сакрэцікі, якія апраўдалі сябе за гады прымянення. Большасць яго вучняў — хлопчыкі. Дзяўчынкі таксама праяўляюць цікаўнасць, ахвотна прыходзяць, але з цягам часу застаюцца самыя мэтанакіраваныя.

Вячаслаў Пятровіч лічыць, што школьнікаў трэба не толькі вучыць правілам гульні, але і фарміраваць спартыўны азарт, нават злосць на самога сябе і жаданне дабіцца лепшага выні-ку, а яшчэ і ўменне прымаць паражэнне ад больш моцнага гульца. Такія мэтанакіраванасць, удумлівасць, сабранасць спа-трэбяцца і ў любой іншай дзейнасці, якой хлопчыкі і дзяўчынкі будуць займацца зараз ці ў далейшым. Дарэчы, вучняў з нізкай паспяховасцю педагог не адсейвае: праз некаторы час заняткаў многія падцягваюцца і ў вучобе, асабліва гэта датычыць прадметаў фізіка-матэматычнага цыкла.

Сярод наведвальнікаў шахматнага гуртка ладзяцца спаборніцтвы, праводзіцца адкрытае першынство школы, яны ўдзельнічаюць у раённых, абласных чэмпіянатах. Больш за 20 выпускнікоў атрымалі спартыўныя разрады. Добрыя вынікі паказваюць многія вучні, але раўняюцца юныя шахматысты на Аляксандра Аляшкевіча, які сёння з’яўляецца лепшым шахматыстам школы.

Кім бы ні сталі гэтыя рабяты ў будучым, з імі назаўсёды застанецца цікавае захапленне, якое ўжо паўтары тысячы гадоў вабіць інтэлектуалаў і тоіць шмат загадак

Последние новости

Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость
Общество

26 июля ФК “Осиповичи” проведет заключительный матч первого круга чемпионата страны по футболу 1 лиги

25 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

24 июля состоялось заседание штаба по благоустройству Осиповичского района

25 июля 2025
Читать новость
Общество

Уборачная кампанія ў разгары. У гэтым пераканалася карэспандэнт АК, наведаушы ААТ “Ясеньскае”

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем