Месца сустрэчы — Асіповіччына. Вучым па-сучаснаму

Месца сустрэчы — Асіповіччына. Вучым па-сучаснаму

— Рэспубліканскі семінар “Вопыт настаўнікаў працоўнага навучання ва ўмовах сучаснага інфармацыйнага асяроддзя і выкарыстання эфектыўных адукацыйных тэхналогій”, які прымалі дзве школы Асіповіччыны, галоўнай ідэяй меў павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў ва ўзгаданых тэхналогіях і магчымасцях іх выкарыстання ў адукацыйным працэсе па працоўным навучанні, — раскрыла мэты мерапрыемства і расказала аб яго ходзе загадчык раённага вучэбна-метадычнага кабінета Наталля Панфіловіч.

— У спісе ўдзельнікаў былі спецыялісты аддзелаў адукацыі, спорту і турызму выканкамаў розных раёнаў Беларусі, метадысты рэгіянальных інстытутаў развіцця адукацыі і, безумоўна, настаўнікі працоўнага навучання. Першая частка семінара ладзілася ў СШ  № 1. Дырэктар школы Сяргей Сувееў пасля прывітальных слоў расказаў аб вопыце педагагічнага калектыву па стварэнні навучальнага асяроддзя, якое садзейнічае фарміраванню ў выхаванцаў падрыхтаванасці да працоўнай дзейнасці. У гасцей была магчымасць наведаць у гэтай школе некалькі заняткаў.

У рамках семінара дзейнічала выстава “Майстэрства і талент настаўніка — творчаму вучню”, дзе дэманстраваліся праекты-прызёры трэцяга і заключнага этапаў рэспубліканскай алімпіяды па працоўным навучанні, а таксама партфоліа школьнікаў. Проста нельга было не захапіцца здольнасцямі хлопчыкаў і дзяўчынак! У “Горадзе майстроў” адбылося знаёмства з саломапляценнем, геаметрычнай і аб’ёмнай разьбой па дрэве, тут жа можна было паўдзельнічаць у майстар-класах па бісерапляценні, цестапластыцы і іншых. Наогул, на семінары існавала магчымасць убачыць шмат новага і прыгожага. Ну і, канечне, павучыцца. Напрыклад, на тым жа ўроку, паказаным настаўніцай абслугоўваючай працы з гімназіі Iнесай Няверка, можна было даведацца не толькі інфармацыю аб хатніх раслінах і доглядзе за імі, але і тут жа замацаваць тэорыю крэатыўнай практыкай, састаўляючы эстэтычныя кампазіцыі з вазонаў. Хіба не каштоўныя сакрэты дамашняй утульнасці для будучых гаспадынь? Прынамсі, не толькі будучых — дарослыя таксама з задавальненнем успрымалі цікавыя звесткі. Наогул, усе прадстаўленыя ўрокі і заняткі прайшлі на высокім узроўні. Уразілі гасцей і добра абсталяваныя кабінеты — як падзяліліся прысутныя, такія ёсць далёка не ва ўсіх установах адукацыі. Па-сапраўднаму здзівіла аператыўнасць школьнага прэс-цэнтра СШ № 1: напрыканцы семінара госці атрымалі ў падарунак “гарачы” тэматычны выпуск школьнай газеты “Школьная краіна” з фатаграфіямі і меркаваннямі некаторых удзельні-каў.

Вяззеўская школа прадстаўляла вопыт работы настаўнікаў працоўнага навучання Жанны Міс і Аляксандра Ляўкова, якія паказалі фрагменты заняткаў. Кіраўнік установы адукацыі Валянціна Грышановіч раскрыла шляхі ўзаемадзеяння школы з сельвыканкамам і шэфскімі арганізацыямі па фарміраванні ў дзяцей прэстыжу чалавека працы. Надоўга прыцягнула ўвагу гасцей наладжаная тут выстава работ народных умельцаў Асіповіччыны. Дзякуй ім, што падтрымалі ініцыятыву!

А што наконт сустрэчы могуць сказаць педагогі, якія прымалі ў семінары непасрэдны ўдзел? З такім пытаннем звярнулася да настаўніка тэхнічнай працы гарадской СШ № 1 Святланы Калеснік, якая разам з калегай з гімназіі Лідзіяй Папулавай правялі “Конкурс майстроў”:

— Тэму выкарыстання інфармацыйных тэхналогій на ўроках працоўнага навучання вывучаю і ўкараняю ў практыку ўжо на працягу некалькіх гадоў, а сёлета абагульняю вопыт. Прайшоўшае мерапрыемства якраз і дало магчымасць падвесці пэўную рысу.

Асноўнымі задачамі адкрытага занятку было замацаванне і сістэматызацыя ведаў вучняў аб ручной апрацоўцы драўніны і металу, развіццё пэўных навыкаў і ўменняў. Конкурс складаўся з некалькіх заданняў, падабраных з улікам узроставых асаблівасцей і інтарэсаў вучняў-шасцікласнікаў. Так, пры адказе на тэарэтычныя пытанні дзеці выбіралі з магчымых спосабаў рашэння найбольш рацыянальныя. Практычнае заданне базіравалася на існуючых у вучняў ведах і навыках, таму цяжкасцей у выкананні не выклікала, а, наадварот, дало магчымасць прадэманстраваць свае ўменні. Конкурс выявіў лепшага “слесара” і “сталяра”, што дапамагло вызначыць перспектыўных вучняў, якія потым, магчыма, стануць пераможцамі алімпіяд. Лічу, што правядзенне такіх заняткаў не толькі павышае цікавасць дзяцей да прадмета, развівае іх творчыя здольнасці, паглыбляе тэарэтычныя веды і практычныя ўменні, але і можа паўплываць на выбар будучай прафесіі. Што асабіста мне даў удзел у семінары? Па-першае, імпульс для далейшага прафесійнага развіцця, па-другое, магчымасць раскрыць сваіх вучняў з новага боку, па-трэцяе, шанс пазнаёміцца з дзейнасцю калег з розных рэгіёнаў Беларусі, што вельмі цікава і не менш карысна.

Пагутарыўшы яшчэ з некалькімі ўдзельнікамі семінара, пераканалася, што гэтым маштабным мерапрыемствам засталіся задаволеныя ўсе: асіпаўчане — тым, што змаглі дастойна прадставіць сябе і раён, госці — разнастайнасцю набытага новага вопыту і яркіх уражанняў.

 Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем