Конкурс “Настаўнік года” на Асіповіччыне

Конкурс “Настаўнік года” на Асіповіччыне

020

33 настаўнікі са школ горада і раёна і 10 выхавальнікаў дашкольных устаноў прынялі ўдзел у раённым конкурсе прафесійнага майстэрстваНастаўнік года”. Справа была не аднаго дня, патрабавала нямала намаганняў, таму і дазволіла кожнаму ўдзельніку рознабакова праявіць свае педагагічныя якасці. Спачатку трэба было прадставіць абагульненне вопыту. I хоць усе работы былі дастойныя, аднак журы шляхам дэталёвага аналізу выдзеліла 12 настаўнікаў і 4 выхавальнікаў. Паўфіналісты рыхтавалі відэазаняткі і праводзілі ў незнаёмым класе ўрок. Фінальным акордам і іспытам сталі майстар-класы.

033

I вось — 5 лідараў. Камусьці з іха, можа, і ўсім? — яшчэ давядзецца абараняць гонар Асіповіччыны на абласным этапегэта стане вядома па выніках адбору ў Магілёве. У любым выпадку фіналістыужо пераможцы.

Раёнка” вырашыла не толькі павіншаваць настаўнікаў-2014, але і высветліць некаторыя дэталі конкурсу і наогул прафесійнага жыцця, падрыхтаваўшы кожнаму пераможцу асобнае пытанне.

— Што дапамагло патрапіць у лік настаўнікаў Асіповіччыны-2014?

2165 Людміла ЦВІРКО, настаўніца англійскай мовы СШ № 2:

— Падтрымка адміністрацыі школы, калектыву і асабіста сяброўкі і калегі Людмілы Смірновай. Разам змаглі мяне пераканаць, што ўсё атрымаецца. Прызнаюся: самым складаным сапраўды было адважыцца на ўдзел у такім няпростым першынстве. Цяпер ведаю: калі ў цябе верыць столькі людзей, то і сам пачынаеш верыць у сябе. А гэта вельмі важна!

 — Ужо не першы раз удзельнічаеце ў конкурсе прафесійнага майстэрства. Відаць, справа карысная?

018Жанна МОЛЧАН, настаўніца фізікі гімназіі:

— Сапраўды, гэта была магчымасць яшчэ раз паглядзець на сваю педагагічную дзейнасць пад іншым вуглом, вылучыць у ёй лепшыя моманты. Аказваецца, іх не так і мала, і гэта было прыемна ўсведамляць. Ведаеце, нават пачынаеш адчуваць сябе больш упэўнена. Раю ўсім педагогам часцей аналізаваць сваю работу, беручы поспехі ў будучыню і пакідаючы няўдачы ў мінулым.

 — Ці ўзнікалі ў ходзе педагагічнага спаборніцтва такія моманты, якія здзівілі?

12554571Жанна МАЦIЕЎСКАЯ, настаўніца біялогіі гімназіі:

— Аказваецца, значна лепш у мяне атрымліваецца практычная работа, непасрэдна ўзаемадзеянне з класам, чым пісьмовае афармленне сваіх напрацовак. Яшчэ вельмі спадабалася атмасфера, якая была ў час правядзення конкурсу: адчувалася вялікая добразычлівасць як у журы да канкурсантаў, так і ва ўдзельнікаў адзін да аднаго.

Ці можна выдзеліць складаемыя паспяховай работы настаўніка фізкультуры? Здаецца, тут прымяніць творчасць даволі складана?

015Максім МIКУЛIЧ, настаўнік фізічнай культуры і здароўя Ясенскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа:

— Дасягненню добрых вынікаў, як і ў любога настаўніка, спрыяюць два моманты. Першае — любоў да абранай прафесіі. Яна закладзена маімі бацькамі-педагогамі яшчэ з дзяцінства. Другое — прафесіяналізм, які ў многім праяўляецца менавіта ва ўзаемаразуменні з вучнямі. Ну а наконт крэатыву, то яму ёсць месца на любым уроку — было б жаданне!

Беларускі класік КузьмаЧорны гаварыў: “Кожны чалавекгэта цэлы свет”. А калі гэты чалавек яшчэ маленькі?

023Вікторыя ГЯЧ, выхавальнік ясляў-сада № 10:

Якраз тое, чым будзе запоўнены яго свет, залежыць ад бацькоў і выхавальнікаў. Дарэчы, чым больш выхаванец пускае цябе ў гэты свой мікракосмас, тым больш зразумелым становіцца дзіця і прасцей з ім працаваць. Ну а каб хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем хадзілі ў садзік, зрабіце так, каб ім тут было цікава. У кожнага педагога свае шляхі. Здорава, што мне выпала іх паказаць на конкурсе. Гэта вельмі стымулюе і дазваляе рухацца наперад.

* * *

209— Кожны ўдзельнік заслугоўвае шмат добрых слоў, — падзялілася ўражаннямі-меркаваннямі загадчык раённага вучэбна-метадычнага кабінета Наталля ПАНФІЛОВІЧ. — Тым больш — пераможцы. Жанна Молчан паказала цудоўнае ўменне ажыццяўляць міжпрадметныя сувязі на ўроку, Жанна Маціеўская віртуозна выкарыстоўвае інтэрактыўныя методыкі. Развівае ў сваіх выхаванцах глыбокія камунікатыўныя ўменні Людміла Цвірко, а Максім Мікуліч ужо не адзін год карыстаецца такім метадам, як відэааналіз, што падабаецца дзецям і дапамагае атрымліваць добрыя спартыўныя вынікі. Выхавальніца Вікторыя Гяч пакарыла тэатрам на фартуху-трансформеры не толькі сваіх выхаванцаў, але і журы.

Такімі педагогамі можна толькі ганарыцца! А конкурс якраз і дае цудоўную магчымасць раскрыцца і падзяліцца сваімі метадычнымі здабыткамі з шырокай аўдыторыяй.

Матэрыял падрыхтавала Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый мужчина при выгуле на улице бьет свою собаку. Как это остановить?” Отвечает участковый инспектор милиции

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 21 по 17 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Ураджай-2025. Жніво ў лічбах

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Футбол. Первая лига. ФК “Осиповичи” — ФК “Динамо-2” — 1:2

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем