Канікулы ў Асіповічах: 496 школьнікаў адпачываюць у 19 прышкольных лагерах

Канікулы ў Асіповічах: 496 школьнікаў адпачываюць у 19 прышкольных лагерах

Учора ў школьнікаў пачаліся першыя ў гэтым навучальным годзе канікулы, якія працягнуцца да 9 лістапада. Усяго ў раёне функцыянуе 19 прышкольных лагераў.

З карысцю і задавальненнем праводзяць час ва ўстановах адукацыі горада і раёна 496 хлопчыкаў і дзяўчынак. Настаўнікі распрацавалі для навучэнцаў разнастайную праграму: арганізаваны экскурсіі на плошчу Славы ў Магілёве, мемарыяльны комплекс “Боркі”, у палац Булгакаў у Жылічах, да дзіцячага каменя ў в. Крынка, наведванне раённага гісторыка-краязнаўчага музея, а таксама Дараганаўскага краязнаўчага музея. Школьнікі глядзяць мультфільмы і мастацкія фільмы ў кінатэатры, удзельнічаюць у майстар-класах педагогаў дадатковай адукацыі і народных майстроў, займаюцца спортам і атрымліваюць шмат іншых станоўчых эмоцый.

Акрамя таго, што дзецям нясумна, таты і матулі могуць быць упэўнены і ў іх аздараўленні: у лагеры выконваецца рэжым дня, праводзіцца ранішняя гімнастыка і арганізавана трохразовае паўнавартаснае харчаванне. За пяць дзён знаходжання даплата бацькоў дзяцей 6-10 гадоў складае пяць руб., 11-13 гадоў — 9,4 руб., а 14-15 — 12,15 руб. Такім чынам, дзецям цалкам гарантаваны і сытасць, і цікавы вольны час. А галоўнае — выдатны настрой, які заўсёды неад’емна суправаджае сапраўдныя канікулы.

Алена Суета

Последние новости

Власть

Лукашенко предложил возобновить в Беларуси мирные переговоры по Украине

3 ноября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко призвал ОБСЕ вернуться к своим профессиональным обязанностям

3 ноября 2026
Читать новость
Общество

Лаборатория электрофизических измерений в Осиповичах: как проверяют электропроводку

3 ноября 2026
Читать новость
Образование

Канікулы ў Асіповічах: 496 школьнікаў адпачываюць у 19 прышкольных лагерах

3 ноября 2026
Читать новость
Общество

Заместитель министра юстиции проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц в Осиповичах

3 ноября 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с директором представительства Белгосстраха по Осиповичскому району

3 ноября 2026
Читать новость