Калі пазнаёміцца са спісам вакансій у раёне за апошнія некалькі гадоў, сярод іх стабільна сустрэнеш зваршчыка

Калі пазнаёміцца са спісам вакансій у раёне за апошнія некалькі гадоў, сярод іх стабільна сустрэнеш зваршчыка
Улічваючы попыт рэгіёна, Асіповіцкі дзяржаўны каледж ужо шмат гадоў выпускае электразваршчыкаў ручной зваркі. Зараз ва ўстанове адукацыі больш за 70 хлопцаў атрымліваюць менавіта гэту прафесію. Дарэчы,з наступнага года тут плануюць падрыхтоўваць газаэлектразваршчыкаў.

Як расказаў майстар вытворчага навучання Аляксей Грэчны, рабяты прыходзяць авалодваць азамі прафесіі з розным узроўнем матывацыі. Але калі пачынаюць самастойна выконваць зварачныя работы, заварожваюцца працэсам. Ахвотна вырабляюць невялікія металічныя фігуркі, удзельнічаюць у падрыхтоўцы розных дэкаратыўных канструкцый. Самыя мэтанакіраваныя і здольныя ўдзельнічаюць у выставах і конкурсах. Зараз, напры-клад, з вялікім энтузіязмам рабяты робяць дэкаратыўную гармату, якая будзе ўстаноўлена ў адным з месцаў горада да Дня ракетных войск і артылерыі.

Цесна супрацоўнічае каледж з АЗТМ, АЗАА, ЗЖБК, дзе большасць рабят праходзяць вытворчую практыку, а затым і рабочае месца знаходзяць. Асабліва падабаецца хлопцам працаваць на заводзе транспартнага машынабудавання, сучаснае абсталяванне якога садзейнічае эфектыўнай рабоце. Дарэчы, і само прадпрыемства ўносіць сваю лепту ў падрыхтоўку будучых кадраў. Напрыклад, летам аказала каледжу матэрыяльную падтрымку на набыццё зварачных апаратаў. У выніку чаго ў лабараторыі ўстановы адукацыі цяпер да чатырох рабочых месцаў дадалося яшчэ тры.

Аляксей Сцяпанавіч мае 16 гадоў зваршчыцкай практыкі, а таму ведае шмат прафесійных сакрэтаў, якімі шчодра дзеліцца з моладдзю. І хоць у каледжы працуе не так даўно, але звязаны з ім даўняй сувяззю: калісьці сам тут вучыўся.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость