Идеологическая работа в Ясенском УПК на высоком уровне

Идеологическая работа в Ясенском УПК на высоком уровне

Адукацыя

Выхаванне асобы — у прыярытэце

Ва ўстанове добра развіта інфармацыйнае забеспячэнне ідэалагічнай работы, якое ўключае наглядную агітацыю, напрыклад, інфармацыйныя стэнды, і сродкі масавай камунікацыі. Праграма выхавання апошнія чатыры гады была арыентавана на грамадзянска-патрыятычнае, ідэалагічнае, нацыянальнае і сямейнае выхаванне. Штогод навучэнцы ўдзельнічаюць у раённых мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню Дня Перамогі, акцыях “Добрае сэрца”, “Дзякуй за Перамогу”, “Беларусь памятае”. Акрамя гэтага, шмат увагі надаецца здароўю і бяспецы жыццядзейнасці дзяцей і калектыву. Ва ўстанове рэалізуецца праект “Здаровы клас”.

Адзін з прыярытэтных напрамкаў выхаваўчай работы — фарміраванне ў вучняў поглядаў, за-снаваных на ідэалогіі беларускай дзяржавы і грамадства. Так, штотыднёва праводзяцца інфармацыйныя гадзіны для дзяцей, кожны чацвёрты чацвер месяца для навучэнцаў 8-9 класаў арганізоўваецца адзіны дзень інфармавання пад агульным дэвізам “ШАГ” (Школа Актыўнага Грамадзяніна).

Дзіцячыя грамадскія арганізацыі і вучнёўскае самакіраванне складаюць значную частку ідэалагічнай работы. Піянеры дружыны імя Героя Савецкага Саюза Рымы Кунько неаднаразова станавіліся пераможцамі раённых і абласных конкурсаў і акцый. Дасягнута станоўчая дынаміка ў колькасным складзе грамадскіх аб’яднанняў “БРПА” і “БРСМ”.

Летась Ясенскі ВПК заняў вышэйшую пазіцыю сярод іншых устаноў адукацыі ў намінацыях “дзейнасць школьных грамадскіх аб’яднанняў” і “занятасць”. На базе комплексу працуе 7 аб’яднанняў па інтарэсах. Досыць шырокі спектр прапанаваных форм вольнага часу ахапіў усіх навучэнцаў установы. 60 дзяцей (83%) займаюцца ў чатырох аб’яднаннях па інтарэсах у шосты школьны дзень.

Створаны ўмовы для творчага развіцця і самарэалізацыі навучэнцаў, што забяспечвае выніковы ўдзел у конкурсных мерапрыемствах па розных напрамках выхаваўчай працы. Толькі летась ясенскія школьнікі сталі пераможцамі і прызёрамі 14 раённых, 5 абласных і 2 рэспубліканскіх творчых конкурсаў, акцый і праектаў.

Дарэчы, апошнія тры гады ва ўстанове адукацыі не было ніводнага ўдзельніка злачынстваў ці правапарушэнняў, што таксама характарызуе выхаваўчую работу комплексу са станоўчага боку.

Колькасць членаў прафсаюзнай арганізацыі павялічылася і зараз складае 40 чалавек, а гэта 98% калектыву. ГА “Белая Русь” аб’яднала 10 педработнікаў.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем