Хто, калі не мы?

Хто, калі не мы?

Як вядома, чалавек развіваецца ў працэсе ўзаемадзеяння і актыўнай, мэтанакіраванай дзейнасці. Моладзь — найбольш мабільная і дынамічная частка грамадства, у руках якой знаходзіцца не толькі ўласны лёс, але і будучае ўсёй краіны.

Важным з’яўляецца выхаванне ў маладых людзях пачуцця адказнасці за тыя рашэнні, якія ім прыходзіцца прымаць. Да такой высновы прыйшлі і вучні гімназіі пасля абмеркавання падчас інтэрактыўнага ток-шоу важных пытанняў, якія датычацца стылю жыцця гімназістаў і актыўнай грамадзянскай пазіцыі. У якасці гасцей мерапрыемства наведалі першы сакратар раённага грамадскага аб’яднання БРСМ Ганна Дземідок і карэспандэнт “АК”.

Ініцыятыўныя гімназісты з 9, 10 і 11-ых класаў аб’ядналіся ў каманды пад назвамі “Зялёная моладзь”, “Залатая сярэдзіна” і “Майстры”. Перад кожнай з іх стаяла задача не толькі прадставіць гатовыя праекты, але і звярнуць увагу на актуальныя праблемы ўнутранага жыцця гімназіі. У выніку анкетавання высветлілася, што больш за ўсё вучняў хвалююць пытанні, якія звязаны з прафарыентацыяй, школьнай формай і пераемнасцю пакаленняў. Каб зрабіць прадмет абмеркавання наглядным, вучні падрыхтавалі калажы. “Залатая сярэдзіна” закранула праблему выбару прафесіі — гэта зараз актуальна для старшакласнікаў. Эксперты палічылі, што будзе карысным стварыць рэсурсы, цікавыя праекты, якія дапамогуць вызначыцца з будучай спецыяльнасцю.

Важнымі для “Зялёнай моладзі” былі вызначаны ўзаемаадносіны гімназістаў у вучэбны і свабодны час. Сутнасць у тым, што паступова адыходзіць традыцыя шэфства, калі вучні старэйшых класаў падтрымлівалі і клапаціліся аб малодшых таварышах. Меркаванні экспертаў адносна гэтай праблемы разышліся. Нехта палічыў яе не самай важнай з тых, якія патрабуюць рашэння, іншыя падтрымалі ідэю, паколькі пачаткоўцы патрабуюць станоўчага прыкладу тых, хто за іх старэйшы.

“Майстры” закранулі праблему знешняга выгляду гімназістаў. Сучасная моладзь стараецца выдзеліцца сярод равеснікаў, таму шмат часу аддае выбару адзення. У выніку прыйшлі да высновы, што адзіны дзелавы стыль не толькі эканоміць час падбору гардэробу, але і дысцыплінуе.

Нялёгкая задача паўстала перад экспертамі, а менавіта — ацаніць падрыхтаваныя праекты. Калі ідэя выклікала адабрэнне, ёй давалася “зялёнае святло”, не — эксперты павінны былі паказаць чырвоную, а ў выпадку сумненняў — жоўтую карткі.

Так здарылася, што праекты двух актываў атрымаліся падобнымі, паколькі закраналі праблему знешняга выгляду вучняў. “Зялёная сярэдзіна” прапанавала арыгінальнае рашэнне – розныя аксесуары, сімвалізуючыя гімназію. Кампраміс зводзіўся да таго, каб уключыць у склад штодзённай вопраткі гальштукі і эмблемы розных колераў, якія адпавядаюць профілю і вывучаемым дысцыплінам. Для нагляднасці гімназісты прадэманстравалі гатовыя атрыбуты, тым самым атрымаўшы адабрэнне з боку журы. “Майстры” распрацавалі свой варыянт, у якім улічылі асаблівасці этапаў навучэння і профіляў класаў. Галоўным сімвалам на іх эмблемах стала сава, а эскізы спадабаліся як іншым камандам, так і экспертам.

“Залатая сярэдзіна” прадставіла праект, які дзейнічае не першы год, актыўна развіваецца, мае выдатныя вынікі і дасягненні, а менавіта — прэс-цэнтр “Vita”, які распачаў сваю дзейнасць у 1999 годзе. Вынік сумеснай працы вучняў — газета “В деся10чку”, літаратурна-публіцыстычныя альманахі, журнал “СЛЕД” і радыёгазета “Открытый микрофон”. Таксама існуе відэастудыя “Сова”, якая дае магчымасць паспрабаваць свае сілы ў стварэнні відэафільмаў.

Разам з гасцямі вучні вызначылі для сябе, што азначае быць грамадзянінам з актыўнай жыццёвай пазіцыяй і наколькі важна праяўляць увагу да праблем як унутры гімназіі, так і па-за яе сценамі.

Последние новости

Власть

“Надо решать вопрос”. Лукашенко поручил разобраться с проблемами на “АМКОДОРе”

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Создать условия для людей. Лукашенко обозначил задачи по развитию поселков городского типа

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

Тематическую прямую телефонную линию проведет и.о. первого заместителя начальника Могилевской таможни Дерезовский Дмитрий Евгеньевич

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко во время рабочей поездки в Витебскую область посетил Оршанский лесхоз

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость