Ганарымся, што асіпаўчане!

Нядаўна дэлегацыя з 17 лепшых краязнаўцаў райцэнтра творчасці дзяцей і моладзі і 6 устаноў адукацыі раёна — навучэнцы 8-11 класаў — пад кіраўніцтвам педагогаў дадатковай адукацыі аддзела экалогіі і краязнаўства І.А. Макаранкі і Т.І. Цыганковай прадстаўлялі Магілёўшчыну на рэспубліканскім злёце юных краязнаўцаў, актыўных удзельнікаў мерапрыемстваў рэспубліканскіх акцыі “Я гэты край Радзімаю заву” і грамадзянска-патрыятычнага праекта “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”.

Праграма 9-дзённага злёту была насычана не толькі шматлікімі адказнымі краязнаўчымі конкурсамі, квэстамі, экскурсіямі ды спаборніцтвамі, а і ўключала наведванне Белдзяржцырка, Дзяржтэатра беларускай драматургіі, планетарыя, музея-парка “Лошыцкая сядзіба”, комплексу “Храм-Помнік у гонар Усіх Святых”, экскурсію па Мінску, творчыя сустрэчы з фальклорным гуртом “Рэха” і беларускай спявачкай Кацярынай Ваданосавай, гульнёвыя і забаўляльныя конкурсы падчас дыскатэк.

Па выніках наша дэлегацыя вярнулася з 9 дыпломамі за прызавыя месцы і сувенірамі.

Візітоўка каманды заняла I месца (кіраўнікі за якасць падрыхтоўкі С.І. Барысевіч і Н.А. Грэнь, ДУДА “АРЦТДіМ”). За да-следчыя работы ў праграме края-знаўчай канферэнцыі па тэме “Таямніцы малой радзімы” на вышэйшай прыступцы п’едэстала гонару — 11-класніца СШ № 2 Кацярына Анюхоўская (Н.Л. Цыганок), на ІІ месцы — Аляксандра Жытнякоўская з 9 класа СШ № 4 (А.Г. Анціховіч). Дзве “бронзы” прысуджаны Марыне Балобі-най (9-класніца СШ-4, А.Г. Анціховіч) і Валянціне Паповай (8 клас Ліпенскай установы, В.А. Падвойская). Наш краязнаўчы квэст “Ад гульні да пазнання краю” стаў другім, за высокую артыстычнасць і аўтэнтычнасць у конкурсе “Абрады і звычаі малой радзімы”  краязнаўцы атрымалі званне лаўрэата (адпаведна кіраўнікі І.А. Макаранка і Т.І. Цыганкова, Н.А. Грэнь і С.І. Барысевіч); за распрацоўку краязнаўчай экскурсіі “Мясціны майго дзяцінства” — дыплом актыўнага ўдзельніка (СШ № 4 — А.Г. Анціховіч, Ялізаўская СШ — С.В. Скупановіч, ДУДА “АРЦТДіМ” — І.А. Макаранка), а ў спаборніцтвах па спортарыентаванні ў капілку дэлегацыі прынёс ІІІ месца Сяргей Нілаў (гімназія, 9 клас).

Усе ўдзельнікі краязнаўчага злёту з надзеяй чакаюць наступнага лета, каб яшчэ раз расказаць усім прысутным пра самую дарагую каштоўнасць у жыцці чалавека — такую вялікую адзіную малую радзіму.

Святлана БАРЫСЕВІЧ, загадчык аддзела экалогіі і краязнаўства.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем