Дзяліцеся сваім цяплом!

Дзяліцеся сваім цяплом!

Сустрэча з дырэктарам СШ 4 адбылася напярэдадні свята прадстаўніц цудоўнага полу, таму размова з Ганнай Пятроўнай МаIсеенка вялася большаб сваім, жаночым”. Тым не менш, гутарка аніяк не хацела абмінуць любімай школы…

moiseenko— Як удаецца сумяшчаць ролі педагога, кіраўніка, жонкі, маці? I якая для Вас найбольш значная?

— Сям’я, безумоўна, як і ў кожнай жанчыны, стаіць на першым месцы, але я яшчэ і работу туды ўмясціла. I яны знайшлі паразуменне — відаць таму, што абедзьве жаночага роду. Вось адна без другой і не існуюць, дапамагаюць і ўзбагачаюць. I кожную з іх бясконца люблю.

— На якіх прынцыпах будуеце ўзаемаадносіны з калектывам?

— Добразычлівасці. Людзі, якія працуюць побач, не змогуць на дабрыню адказаць нейкімі негатыўнымі праяўленнямі. I пастараюцца працаваць так, каб ім не было сорамна за сябе, а мне — за іх. Таму наш калектыў — гэта каманда аднадумцаў, дзе ніколі не падвядуць, знойдуць падтрымку любыя добрыя пачынанні. Толькі кожнаму педагогу трэба дапамагчы праявіць сябе. З упэўненасцю магу сказаць, што ў нашай школе няма людзей, не адданых прафесіі, яны ўсе творчыя і таленавітыя.

— Калектыў у асноўным жаночы. Цяжка такім кіраваць?

— Ведаеце, для мяне няма розніцы, якога полу людзі працуюць побач. А вось для вучняў гэта істотна, яны проста стамляюцца ад жаночага акружэння: дома, у дзіцячым садзе, школе. Да мужчын, дарэчы, дзеці адносяцца менш   прадузята. У гэтым сэнсе прадстаўнікам моцнага полу лягчэй працаваць у школе.

Лічу, што педагогі павінны раскрываць сябе не толькі ля школьнай дошкі, але і ў розных іншых формах дзейнасці: фізкультурных спаборніцтвах, самадзейнасці. Дарэчы, ужо сталі традыцыйнымі выступленні нашых вучняў і настаўнікаў у ДЭУ-73. Педагогі спяваюць на вечарах сустрэчы выпускнікоў разам з дзецьмі, і гэта таксама аб’ядноўвае.

— Ці абавязкова жанчына-кіраўнік павінна быць добрай гаспадыняй?

— А як жа? Прыгатаваць смачную вячэру, прыняць гасцей — без гэтага ніяк. I чысціня ў доме быць павінна. Як можа падтрымліваць належны парадак спраў ва ўстанове чалавек, у якога няма парадку на ўласнай кухні? Гэта ж і адлюстраванне сутнасці асобы.

— А што служыць сродкам рэлаксацыі ад стрэсаў і напружанасці?

— Калі нешта сапсавала настрой, прыйшла стомленасць — заходжу ў клас, і на душы становіцца лягчэй ад дзіцячых позіркаў. Вучні заўсёды адрозняць шчырасць ад крывадушнасці, таму да іх трэба ісці толькі з адкрытай душой. Ад зносін з дзецьмі атрымоўваю сапраўднае задавальненне. I наогул работу можна арганізаваць у любым класе, без перабору.

А яшчэ паважаю фізічную працу. Добра дапамагаюць прагулкі ў лес, дзе не столькі збярэш дароў прыроды, колькі атрымаеш аптымістычнага зараду, скінеш з сябе стомленасць.

— Што для Вас шчасце, ведаеце?

— Дзеці. Прычым — усе: і ўласныя, і тыя, з якімі сустракаешся штодзённа ў школьных калідорах і класах. Вельмі люблю рыхтаваць школьнікаў да алімпіяд, бо гэта, як зараз прынята казаць, высокаматываваныя дзеці. Здольнымі ж з’яўляюцца ўсе. А калі да здольнасцей дадаць матывацыю, то атрымаецца поспех у алімпіядах і конкурсах. Надта важным, лічу, навучыць дзяцей устанаўліваць прычынна-следчыя сувязі, каб яны маглі прадбачыць наступствы ўласных дзеянняў. Гэта надзвычай актуальна.

— А якую маглі прафесійную сцежку выбраць, калі б не сталі педагогам?

— Пра гэта ўжо неяк думала і прыйшла да высновы, што ніякай іншай. У радні было шмат настаўнікаў, у дзяцінстве шанцавала на добрых педагогаў. З удзячнасцю ўспамінаю, напрыклад, настаўніка матэматыкі Аляксандра Iванавіча Юрчанку. А гісторыю выбрала, бо перад вачамі быў прыклад — тата.

— Аб якім падарунку марыце напярэдадні свята?

— Усім настаўнікам не хапае слоў  удзячнасці. Хацелася б іх чуць часцей.

— А чаго пажадаеце сваім зямлячкам?

— Каб у кожнай жанчыны быў любімы чалавек, бо сваё цяпло неабходна камусьці аддаваць.

 А вось што кажуць пра жанчыну іншыя:

Юрый Маісеенка, муж:

— Мы разам ужо больш за тры дзесяцігоддзі. Вырасцілі дзвюх дачок. Жонку ахарактарызую сцісла: адказная і адданая, шчырая і спагадлівая.

Святлана Папова, выпускніца:

Ганна Пятроўна — цудоўны педагог, умее зацікавіць прадметам выкладання. Памятаю ўрокі аб Старажытным свеце, з якіх пачалося вывучэнне гісторыі і абудзілася цікавасць да яе. Мудрая, вытрыманая. А яшчэ вельмі цікавы суразмоўца. Дарэчы, дапамагла мне вызначыцца з будучай прафесіяй.

Iна ЗАСКЕВІЧФота Ніны Царык.

Последние новости

Общество

Приглашаем всех на семейный фестиваль “Властелин села – 2025” в агрогородке Вязье!

9 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко вновь заявил о необходимости повышения в Беларуси производительности труда

9 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь готова поставлять в Калининградскую область необходимое продовольствие, включая картошку

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Сезон отключения горячей воды в Осиповичах: даты и улицы

9 июня 2025
Читать новость
Общество

12 июня бизнес-встреча для малого и среднего бизнеса — «Тренды 2025 для вашего бизнеса»

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 9 июня

9 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем