Дзіцячы адпачынак на Асіповіччыне: сезон скончаны — думаем аб наступным

Дзіцячы адпачынак на Асіповіччыне: сезон скончаны — думаем аб наступным

Галоўным арганізатарам занятасці, адпачынку і аздараўлення дзяцей Асіповіччыны ў летні перыяд выступае аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, на балансе якога знаходзяцца два стацыянарныя лагеры: «Пціч» і «Крыніца». Усё лета-2015 інфармацыя аб рабоце лагераў рэгулярна публікавалася на старонках «АК», а сёння падводзім агульныя вынікі.

Расказвае Жанна Пінчук, якая вось ужо 12 гадоў узначальвае лагер «Пціч»:

— Упэўнена, што 159 хлопчыкаў і дзяўчынак, што пабывалі ў лагеры, павезлі з сабой толькі лепшыя ўражанні і ўспаміны. Інакш і быць не можа: адпачынак з карысцю для дзяцей арганізоў-ваў педагагічны калектыў, які ў гэтым годзе прадстаўляў Магілёўшчыну на рэспубліканскім конкурсе каманд выхаваўча-аздараўленчых устаноў адукацыі «Энергічнае лета. Далучайцеся!» і заняў 4 месца. Заўсёды стараемся зрабіць для жыхароў нашага «вострава дзяцінства» нешта асаблівае і незабыўнае. Так, рабяты, якія прыехалі ў дзеючы на базе «Пцічы» краязнаўчы лагер «Радзімічы», 9 дзён адпачынку і даследаванняў упершыню правялі, жывучы ў палатачках: і рамантыка, і карысць для здароўя. У традыцыйнай гульні «Зарніца», якую, безумоўна, любяць усе дзеці, прымалі ўдзел сапраўдныя казакі, прадстаўнікі грамадскага аб’яднання «Усебеларускае аб’яднанне казацтва». Трэці, апошні заезд, запомніўся ўсім нам адкрыццём этнаграфічнага кутка: гэта і вынік, і зачын на заўтра. А пра будучы сезон, як і кожны год, пачынаем думаць ужо цяпер.

Думаюць пра лета-2016 ужо і ў «Крыніцы»: тут поўным ходам ідзе касметычны рамонт летніх домікаў, што працягнецца ўсю восень. Работнікі лагера абнаўляюць памяшканні сваімі сіламі. Меркаваннямі падзяліўся Уладзімір Чыгілейчык, для якога мінулы сезон стаў 16-м у якасці начальніка лагера:

lager-Vyaze

— З упэўненасцю магу сказаць, што лета атрымалася. Школьнікі, удзельнікі працоўнага лагера і «Iнтэлектуала», хлопцы са сталічнай СДЮШАР — за чатыры змены ў нас адпачыла 432 дзіцяці. У гэтым годзе вялікая «крынічная» сям’я ўпершыню папоў-нілася 21 навучэнцам каледжаў і ліцэяў: юнакі і дзяўчаты раней жылі ў прытулках, зараз вучацца ў ССНВ і праводзяць летнія канікулы ў выхаваўча-аздараўленчых установах. Усе рабяты пасябравалі, знайшлі агульную мову, правялі час з карысцю і цікавасцю. Думаю, што наступным летам многія з іх да нас вернуцца. Дарэчы, іх будзе чакаць прыемны сюрпрыз: новая альтанка і валейбольная пляцоўка. Iх пабудуем і абсталюем ужо вясной.

Летні адпачынак у лічбах

Па дадзеных аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама ў мінулым навучальным годзе ў лагерах усіх тыпаў аздаравілася 2.743 школьнікі — 53,2% ад агульнай колькасці. У лагерах з дзённым знаходжаннем адпачылі 1.943, з кругласутачным — 800. Рашэннем райвыканкама было выдзелена 102,7 мільёна рублёў дадатковых асігнаванняў, што дазволіла аздаравіць у дзённых і кругласутачных лагерах 75 дзяцей-сірот і 27 дзяцей-інвалідаў. Лагеры працы і адпачынку з дзённым і кругласутачным знаходжаннем прынялі 130 падлеткаў. Дзякуючы фонду «Лінія жыцця дзецям Чарнобыля» ў Вялікабрытаніі ў летні перыяд прайшлі аздараўленне 82 школьнікі.

Соф’я САВАЙТАН.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем