Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

Да юбілейнай даты ўстанова дашкольнай адукацыі набліжаецца маючы ў актыве стабільнае развіццё і высокую выніковасць па ўсіх напрамках дзейнасці. Пра некаторыя дасягненні пагутарылі з загадчыкам Таццянай Васільевай.

Сёння ў «Сонейку» выхоўваецца 100 дзяцей, размеркаваных па шасці групах. Калектыў складаецца з 31 чалавека, сярод якіх 12 педагогаў. Большасць з іх маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыю. Летась калектыў папоўніўся маладым спецыялістам.

— Работнікі імкнуцца да прафесійнага самаўдасканалення, — расказвае
Таццяна Васільева. — У мінулым годзе адзін спецыяліст павысіў кваліфікацыйную катэгорыю, шэсць прайшлі курсавую перападрыхтоўку. Адзін педагог атрымаў вышэйшую адукацыю і яшчэ адзін зараз праходзіць перападрыхтоўку па спецыяльнасці «псіхалагічнае суправаджэнне педагагічнай дзейнасці».

У «Сонейку» рэгулярна праводзяцца майстар-класы для педагогаў раёна. Выхавальнік Сняжана Астапоўская ўжо тройчы дзялілася вопытам з калегамі, а Інэса Круціліна ўзначальвае раённае вучэбна-метадычнае аб’яднанне кіраўнікоў фізічнага выхавання.

— З 2022 па 2025 год «Сонейка» ўдзельнічала ў рэспубліканскім інавацыйным праекце, накіраваным на фарміраванне грамадзянска-патрыятычнай пазіцыі навучэнцаў, — гаворыць Таццяна Іванаўна. — У межах праекта мы прынялі ўдзел у семінары на базе абласной педагагічнай гасцёўні «Ад малой радзімы — да вялікай краіны», IX Метадычным фестывалі «Інавацыі ў адукацыі Магілёўскай вобласці» і панараме вопыту ў Шклове, правялі метадычны дыялог, які быў адзначаны Падзякай Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Матэрыялы з вопыту нашых педагогаў былі апублікаваны ў зборніках міжнародных канферэнцый.

Акрамя таго, летась выхавальнікі з дзецьмі і іх бацькамі паспяхова ўдзельнічалі ў розных конкурсах і спаборніцтвах. Шмат зроблена па добраўпарадкаванні тэрыторыі і будынка ўстановы: адрамантавалі шэсць ценявых навесаў, да­рожкі, азелянілі тэрыторыю, стварылі дэкаратыўныя кампазіцыі.

Дарэчы, установа заняла другое месца ў раённым аглядзе-конкурсе на лепшае добраўпарадкаванне, кветкавае афармленне і санітарны стан, а яшчэ выканала планавыя заданні па зборы другасных матэрыяльных рэсурсаў.

Эфектыўна арганізавана работа апякунскага савета: прыцягнутыя пазабюджэтныя сродкі былі накіраваны на набыццё дзіцячай мэблі, гаспадарчых тавараў і тэхнічных сродкаў навучання.

З кожным годам дзіцячы сад працягвае развівацца, укараняе інавацыйныя падыходы ў адукацыі і выхоўвае новае пакаленне грамадзян. Таццяна Васільева і яе каманда ўпэўнены: наперадзе іх чакаюць далейшыя поспехі і здзяйсненні, а «Сонейка» па-ранейшаму застанецца яркім праменьчыкам у жыцці дзяцей і іх бацькоў.

Елена Суета

Последние новости

Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елена Ерошевич и фотоклуб «Раніца»: интервью о творческой фотографии, проектах «Нераскрытая красота» и «Просто люди» — Осиповичи

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 14 февраля

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем