Дырэктар Жорнаўскай СШ імя М.П. Каралёва Алена Барабіна

Дырэктар Жорнаўскай СШ імя М.П. Каралёва Алена Барабіна

Алена Міхайлаўна нарадзілася ў 1971 годзе ў вёсцы Лапічы. Скончыла Лапіцкую СШ у 1988 годзе, у 1991-м паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на філалагічны факультэт.

Педагагічную дзейнасць пачала ў Селецкай сярэдняй школе Пухавіцкага раёна яшчэ ў 1988 годзе, папрацаваўшы піянерважатай і пераканаўшыся ў тым, што хоча займацца менавіта справай навучання і выхавання падрастаючага пакалення.

У Жорнаўскай СШ з 2000 года. Спачатку працавала настаўнікам рускай мовы і літаратуры. З 2003 г. — намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, праз дзесяць гадоў была прызначана намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, з 2022 г. — намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце.

За чвэрць веку Алена Міхайлаўна дала веды не адной сотні вучняў, кожны з якіх знайшоў свой жыццёвы шлях. Многімі выпускнікамі можа ганарыцца, напрыклад стыпендыянтам спецыяльнага фонду Прэзідэнта краіны па падтрымцы таленавітай моладзі Мікітам Бабковым.

На новай пасадзе будзе старацца захоўваць традыцыі, закладзеныя яе папярэднікам Мікалаем Пішчовым. На яе думку, менавіта тое, што ўстанова адукацыі, у якой працуе, нібы адна сям’я, дзе адносіны паміж удзельнікамі педагагічнага працэсу будуюцца на аснове супрацоўніцтва, узаемаразумення і ўзаемадапамогі, максімальна садзейнічае матывацыі вучняў і эфектыўнасці засваення імі ведаў і ўменняў. Наглядным пацвярджэннем можна лічыць тое, што многія выпускнікі набываюць педагагічныя прафесіі. Дарэчы, шасцёра з іх зараз працуюць у роднай школе.

Последние новости

Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил запретить поездки за рубеж детских групп без госнадзора и разрешения

18 июня 2026
Читать новость
Общество

Память во имя будущего: в Осиповичском районе прошел единый день информирования

18 июня 2026
Читать новость
Происшествия

В Осиповичском районе спасатели помогли грибнику вернуться домой

18 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 18 июня для всех знаков Зодиака

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем