Дырэктар Дараганаўскай сярэдняй школы Жанна Пінчук вядома не толькі як таленавіты педагог і граматны кіраўнік, але і як чалавек, які любіць свой родны край і жадае выхаваць гэту любоў у сваіх навучэнцаў

Дырэктар Дараганаўскай сярэдняй школы Жанна Пінчук вядома не толькі як таленавіты педагог і граматны кіраўнік, але і як чалавек, які любіць свой родны край і жадае выхаваць гэту любоў у сваіх навучэнцаў

Адзін са шляхоў дасягнення гэтай мэты ляжыць праз музей. Пра гэта і пагутарылі з ёй.

— Дараганаўскі школьны комплексны краязнаўчы музей на працягу 40 гадоў з’яўляецца творчай пляцоўкай для навукова-даследчай, пошукавай і праектнай дзейнасці ўстановы адукацыі. Гэта рэсурсны цэнтр, які дае магчымасць уключыць навучэнцаў у актыўную дзейнасць. Ён заснаваны на рэальных фактах жыцця продкаў, гісторыі малой радзімы, гераічных падзей часоў Вялікай Айчыннай вайны, — расказвае Жанна Уладзіміраўна. — На базе музея праходзяць акцыі, святы, краязнаўчыя канферэнцыі, раённыя і абласныя семінары, арганізуюцца выставы, майстар-класы, ладзяцца сустрэчы з цікавымі людзьмі, працуюць аб’яднанні па інтарэсах “Дараганазнаўства”, “Юныя экскурсаводы” і пошукавы атрад “Узлёт”.

Інавацыйным напрамкам сталі віртуальныя экскурсіі, “Музей у чамадане”, турыстычныя маршруты, інтэрактыўныя гульні, квэсты. Яны дазваляюць абудзіць у навучэнцаў цікавасць да гісторыі малой радзімы, развіваць уменні і навыкі збіральніка-пошукавіка, выхоўваць патрыятызм.

— Якім чынам выкарыстоўваецца фондавы матэрыял?

— Сёння музей налічвае пяць тысяч экспанатаў асноўнага і дапаможнага фондаў, якія выкарыстоўваюцца на ўроках, інфармацыйных і класных гадзінах, у выставах, аздабляюць інтэр’ер агульнашкольных і раённых мерапрыемстваў. У нашым музеі захоўваюцца экспанаты, якія не ўбачыш нават у дзяржаўных. Дараганаўскія школьнікі не спажыўцы музейнага прадукту, а актыўныя яго стваральнікі. У музеі яны дзейнічаюць, даследуюць, ствараюць. Юныя экскурсаводы з вялікім задавальненнем распавядаюць пра малую радзіму, яе гістарычныя падзеі, вядомых асоб, традыцыі, абрады, прыродныя з’явы і цікавыя музейныя экспанаты.

— Дараганаўскія школьнікі ўдзельнічаюць у шматлікіх гісторыка-краязнаўчых праектах…

— І гэта прыносіць пэўны плён. З удзелам юных краязнаўцаў журналістамі канала “Спутник Беларусь” быў падрыхтаваны спецпраект “Живу за них. История единственного выжившего из санатория «Крынки»”. Па ініцыятыве членаў савета музея на чыгуначнай станцыі Дараганава ўстаноўлены памятны знак — нашчадкам роду Дараган, якія за восем месяцаў пабудавалі чыгуначную ветку Асіповічы-Старыя Дарогі і тым самым далі жыццё гэтым мясцінам.

Наша школа, як і музей, вядома за межамі раёна. Юныя экскурсаводы Ксенія Рабцава, Кірыл Кузьмінчук, Раіса Полазс, Станіслаў Казлоў, Анастасія Дубовік, Таццяна Новік, Ксенія Бельчына і Яўгенія Валчкова прадстаўлялі музейныя экспазіцыі на Нацыянальным форуме музеяў у Брэсце, Нацыянальным форуме музеяў устаноў адукацыі ў Мінску, рэспубліканскім конкурсе юных экскурсаводаў у сталіцы, рэспубліканскім злёце юных краязнаўцаў, абласным форуме “Мая зямля Прыдняпроўе” ў Магілёве, абласным конкурсе на лепшую экспазіцыю “Генацыд беларускага народа. Без тэрміну даўнасці”.

Экспазіцыя “Дзіцячы дом «Крынкі»” 1941-1943 гг. Лёс выжыўшага” была прадстаўлена на рэспубліканскай выставе экспазіцый школьных музеяў у Мінску ў філіяле музея гісторыі “Гасцёўня Уладзіслава Галубка”.

Кіраўніком музея і членамі пошукавага атрада “Узлёт” праведзена пошукавая экспедыцыя, у выніку якой створаны макет спаленай вёскі Бортнае і праект “Каб памяталі”.

Дзейнасць школьнага комплекснага краязнаўчага музея выйшла за межы школы, вопыт работы распаўсюджваецца на рэспубліканскім узроўні — атрыманы Дыплом III ступені ў маі 2023 года.

Нашы навучэнцы асэнсоўваюць сваю непарыўную сувязь з роднай зямлёй, адчуваюць дачыненне да мінулага, сучаснага і мараць аб будучым краіны. Так, выпускніца школы Раіса Полазс працягвае вучобу ў інстытуце менеджменту, спорту і турызму на факультэце “Турызм і гасціннасць”.

— Якія перспектывы развіцця?

— На дасягнутым не спыняемся. Завяршылі работу над рэканструкцыяй экспазіцыі “Наша мінуўшчына”, стварылі выставу “Рожденные в СССР”. Наперадзе праца па добраўпарадкаванні прымузейнага комплексу “Сялянскі падворак”, дзе можна будзе ўбачыць старажытныя промыслы.

Последние новости

Образование

21 год жыцця Надзея Піліпенка аддала дзіцячаму саду “Церамок”

6 октября 2024
Читать новость
Образование

Прафесіі інжынернага кірунку сёння адны з найбольш запатрабаваных — адпаведныя профільныя класы таксама набываюць папулярнасць

6 октября 2024
Читать новость
Образование

Дырэктар Дараганаўскай сярэдняй школы Жанна Пінчук вядома не толькі як таленавіты педагог і граматны кіраўнік, але і як чалавек, які любіць свой родны край і жадае выхаваць гэту любоў у сваіх навучэнцаў

6 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: если поляки попытаются оттяпать запад Украины, мы окажем украинцам поддержку

4 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил продумать, как в Беларуси решить проблему засух

4 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: моя главная задача – не допустить втягивания Беларуси в войну

4 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем