Для осиповчанок Кристины и Карины школьный звонок прозвенит в первый раз

Для осиповчанок Кристины и Карины школьный звонок прозвенит в первый раз

Дзень ведаў

Заўтра ў школу!

Пачатак восені амаль ва ўсіх дарослых асацыюецца з першым днём у школе. І не мае значэння, колькі з таго хвалюючага моманту прайшло гадоў, але гэта адно з тых пачуццяў, што застаюцца з намі на ўсё жыццё. Першае верасня можна лічыць пераломным у жыцці кожнага дзіцяці: хтосьці падняўся на прыступку вышэй для засваення школьнай праграмы, а хтосьці ўпершыню перасягне парог школы… Не сакрэт, што 1 верасня — хвалюючы дзень як для саміх першаклашак, так і для іх бацькоў.

Кацярына Мікалаеўна, маці трох юных прыгажунь, ужо мае вопыт ад-праўляць дзіця ў школу. Так, яе старэйшая дачка Мілана заўтра пойдзе ў чацвёрты клас. Дзяўчынка вельмі засумавала па сваіх сяброўках і імкнецца ў школу за ведамі, балазе, летам добра адпачыла ў лагеры “Пціч” і набралася сіл для новага навучальнага года. Да таго ж, акрамя атрымання добрых адзнак, у яе з’явілася яшчэ адна задача: прывесці першы раз у першы клас малодшых сястрычак-двайнят Крысціну і Карыну. Дарэчы, малых вельмі цікавіць, што ж іх чакае за школьным парогам: новыя сябры, настаўнік, абстаноўка…

Бацькі падрыхтавалі дзецям прыгожыя вопратку, ранцы і іншыя прылады для школы. І гэта таксама надае добры настрой перад святам. Дзяўчынкі чытаюць па складах, умеюць лічыць і нават ведаюць некаторыя словы на англійскай мове, любяць танцаваць, садзяцца на шпагат і робяць “кола”, таму наўрад ці першая настаўніца засумуе.

Напэўна, ісці за ведамі адразу ўтрох надзейней: добра, калі побач ёсць родны чалавек.

Последние новости

Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь очень хочет активизировать сотрудничество с Эфиопией

29 июля 2025
Читать новость
Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый мужчина при выгуле на улице бьет свою собаку. Как это остановить?” Отвечает участковый инспектор милиции

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 21 по 17 июля

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем