День открытых дверей

День открытых дверей

У рамках агульнарэспубліканскай акцыі “Я выбіраю прафесію” ў суботу ў Асіповіцкім дзяржаўным каледжы прайшоў дзень адкрытых дзвярэй. Мерапрыемства наведалі больш за 70 школьнікаў і іх законных прадстаўнікоў.

Аб напрамках падрыхтоўкі спецыялістаў ва ўстанове, перавагах мэтавай падрыхтоўкі і асаблівасцях уступнай кампаніі ў гэтым годзе гасцям расказаў дырэктар каледжа Максім Ракаў. У ходзе адкрытага дыялогу выступілі прадстаўнікі арганізацый-заказчыкаў кадраў: намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце, кадрах, сацыяльных і прававых пытаннях ЗАТ «АЗТМ» Максім Пікарэвіч, галоўны спецыяліст па кадрах упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Анастасія Дзяшчэня, спецыяліст па кадравых пытаннях ТАА «ЗубрМантажБуд» Крысціна Шабуня.

Школьнікі наведалі майстар-класы па прафесіях, якім навучаюць у каледжы, атрымалі кансультацыю наконт паступлення ў гэтую ўстанову, у тым ліку на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, а таксама даведаліся, як прайсці прафарыентацыйнае тэсціраванне. Завяршылася мерапрыемства выставай калекцыі дзіцячага адзення «Спыніся», якое было прадстаўлена на Рэспубліканскім фестывалі-конкурсе моды і фота «Млын моды», і ўзораў дэкаратыўнай тынкоўкі.

Последние новости

Общество

Истории переселенцев из Чернобыльской зоны

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 26 апреля

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Чернобыль 40 лет спустя: загрязненные территории: от восстановления к уверенному будущему

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость