Дарагановская школа представила проект о сожженных деревнях

Дарагановская школа представила проект о сожженных деревнях

Памяць

Каб не забывалі

Час згладжвае ў памяці нязначныя падзеі, залечвае невялікія раны, прытупляе душэўны боль. Але ёсць такія падзеі, раны і боль, якія не знікнуць нават праз стагоддзі…

Сёння трагедыя населеных пунктаў, якія раздзялілі лёс Хатыні, трывожыць душы і розумы не толькі ветэранаў, гісторыкаў, краяведаў, але і маладое пакаленне. Таму так адказна адносяцца вучні школ-удзельніц патрыятычнай акцыі па стварэнні макетаў спаленых вёсак да падрыхтоўкі праектаў.

Над макетамі Бортнага працавалі гімназія і Дараганаўская сярэдняя школа. Пра праект гімназіі “Бортнае. Апошняя восень” “АК” пісаў раней (№ 94 ад 30 лістапада).

Праект Дараганаўскай школы носіць назву “Каб памяталі”.

— Работу мы пачалі з пошукава-даследчай дзейнасці, — расказвае дырэктар школьнага комплексна-краязнаўчага музея Валянціна Аўдзейчык. — У пачатку кастрычніка члены пошукавага атрада “Узлёт” выехалі на месца, дзе да вайны знаходзілася Бортнае. Цікавіла размяшчэнне грамадскіх, гаспадарчых і асабістых пабудоў, асаблівасці прыроднага ландшафту. Таксама вывучылі шэраг архіўных дакументаў. У выніку ўдалося ўстанавіць, што ўзрост вёскі налічвае некалькі соцень гадоў, даўжыня яе складала каля чатырохсот метраў, а на прамой вуліцы пабудовы размяшчаліся з аднаго боку, пра што сведчаць зараснікі шыпшыны, сліўняку і бэзу. Нягледзячы на тое што вакол былі балоты і густы лес, Бортнае мела добрыя шляхі зносін з суседзямі. Да сённяшняга часу захаваліся дарогі, якія вядуць на Коханаўку, Прошчу, Караны, Максімаўку, Слопішча, Луку і Ставішча. Падчас экспедыцыі знайшлі і дадатковую пабудову на супрацьлеглым баку дарогі. Верагодна, там раней была капліца на могілках або новая забу-дова, што з’явілася пасля рассялення жыхароў Максімаўскіх хутароў напярэдадні вайны. Гутарылі з жыхарамі і роднымі сведак тых страшных падзей, вывучалі матэрыялы музея. Апошнім этапам стала стварэнне макета, працу над якім курыраваў настаўнік працоўнага навучання Уладзімір Лапікаў. Трэба адзначыць, што падобныя праекты асабліва актуальныя сёння. Час няўмольна бяжыць, сведкаў мінулай вайны застаецца ўсё меней, і востра паўстае праблема захавання гістарычнай памяці. Трэба пастарацца знайсці, запісаць і асэнсаваць як мага больш   успамінаў, супаставіць іх з архіўнымі матэрыяламі. Для нас, нашчадкаў, гэта задача нялёгкая, але пачэсная.

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем