Дарагановская школа отметила свой 100-летний юбилей

Дарагановская школа отметила свой 100-летний юбилей

Юбілей

Сустрэчы радасць ды ўспамінаў хваляванні

Дараганаўская школа — адна са старэйшых устаноў адукацыі Асіповіччыны — у суботу адсвяткавала свой векавы юбілей.

Жыхары Дараганаўскага сельсавета заўсёды стараюцца быць у гушчы ўсіх падзей, якія тут адбываюцца. І таму няма нічога дзіўнага, што на ўрачыстасць, прысвечаную 100-гадоваму юбілею роднай “альма матэр”, сабралася вялікая колькасць вяскоўцаў. Прыехалі на свята і былыя выпускнікі з розных куткоў нашай краіны ды блізкага замежжа, дзіцячыя і юнацкія гады каторых прайшлі ў сценах гэтай школы.

Ушанаванні з пачэснай датай разам з дружным калектывам установы  прымала дырэктар  Жанна Пінчук. Шчырыя словы  віншавання настаўнікам, ветэранам, усяму працоўнаму калектыву і гасцям урачыстасці прагучалі ад намесніка  старшыні райвыканкама Ганны  Землянухінай:

 —Калектыў  вашай школы ўкладвае душу ў кожнага вучня, аддаючы тое лепшае, чым валодае сам. Вы выпускаеце вучняў, якія ў будучым становяцца настаўнікамі, шафёрамі, навукоўцамі і, самае галоўнае, людзьмі, якія любяць і цэняць сваю Радзіму.

Шмат добрых слоў падчас юбілейнай урачыстасці прагучала ад старшыні райарганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алены Кулакоўскай,  загадчыцы дзяржаўнай установы адукацыі “Раённы вучэбна-метадычны кабінет” Наталлі Панфіловіч, галоўнага спецыяліста аддзела па адукацыі Алены Хаецкай, шэрагу кіраўнікоў  устаноў адукацыі, былых дэрактароў школы Станіслава Струпінскага і Ірыны Сяргейчык.

Як прыемна, калі ў чалавека ёсць сапраўдныя сябры. Нямала іх і ў гэтай установы адукацыі. А таму гучалі віншавані  ад шэфаў і сацыяльных партнёраў: намесніка дырэктара ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас” Аркадзія Новікава, прадстаўнікоў вайсковых часцей Асіповіцкага гарнізона,  былога гендырэктара ЗАТ “Дарбудмантажтрэст” Валерыя Цалуйкі,  ўрача-тэрапеўта, загадчыка ўстановы аховы здароўя “Дараганаўская бальніца сястрынскага дагляду” Аляксандра Зэйдаля…

Шмат у гэты дзень было атрымана не толькі шчырых слоў віншавання, але і падарункаў. Напрыклад, умацавалі матэрыяльна-тэхнічную базу комплекса сучасныя камп’ютары ад райвыканкама і аддзела па адукацыі.

Святочная ўрачыстасць была сагрэта добрымі словамі і прэзентамі ад выпускнікоў школы розных гадоў. Шчымлівая прамова ветэрана педагагічнай працы Таццяны Пухоўскай, настаўніцы роднай мовы і літаратуры,  закранула сэрца кожнага, хто знаходзіўся ў  зале.

Як і павінна, на свяце школы было шмат узнагарод і гучала многа песень у выкананні сённяшніх  вучняў і настаўнікаў, радавалі сваім выступленнем удзельнікі вакальнай групы “Весялухі” Радуціцкага сельскага клуба і народны ансамбль народнай песні “Вяселле” з Каўгароў.  Да самай ночы былі адкрыты школьныя дзверы, выпускнікі з задавальненнем разглядвалі фотавыставу, слухалі экскурсіі і знаёміліся з экспанатамі краязнаўчага музея, гулялі па школьным двары… Успаміналі, рабілі здымкі ды ў многім зайздросцілі ім… сённяшнім школьнікам.

Прыемна, што пэўнае дачыненне да гэтага свята маю і я асабіста. Менавіта з гэтых сцен у далекім алімпійскім 1980-м годзе разам з 60-цю аднакласнікамі адправіліся ў дарослае жыццё. Былі сярод нас выдатнікі, алімпіяднікі, былі спартсмены, якія бралі высокія старты,  былі артысты, музыканты… Ці лёгка было з намі? Пра гэта лепш ведаюць нашы настаўнікі. Але, мабыць, галоўнае тое, што ўсе мы сталі годнымі людзьмі, спецыялістамі, прафесіяналамі ў сваёй сферы, якія не зніклі ў вірлівай плыні сучаснага жыцця. Пазней тут, пад цёплым, амаль бацькоўскім, наглядам і падтрымкай дырэктара Аркадзя Аляксандравіча Шуляцьева і яго намесніка  Мікалая Віктаравіча Цыбульскага пачынаўся мой працоўны настаўніцкі шлях…

Дзякуй табе за гэта, родная Дараганаўская школа, і ВАМ, дарагія настаўнікі!

Тамара Валадзько,

старшыня Дараганаўскага сельскага выканаўчага камітэта.

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость