Ці падабаецца вучням, як іх кормяць у школах? Разгледзім гэтае пытанне ў трох аспектах

Ці падабаецца вучням, як іх кормяць у школах? Разгледзім гэтае пытанне ў трох аспектах

Наўрад ці трэба тлумачыць, чаму якаснае харчаванне дзяцей і падлеткаў не менш важная справа, чым іх інтэлектуальнае і фізічнае развіццё. Але ёсць праблема: у наш час харчовыя прыярытэты мяняюцца даволі хутка, і далёка не ўсе яны на карысць  растучаму арганізму.

Міністэрства адукацыі краіны сітуацыю разумее і прымае неабходныя меры. З першага верасня ва ўсіх установах сярэдняй адукацыі краіны прымяняецца меню, распрацаванае па выніках рэалізацыі пілотнага праекта па ўдасканаленні школьнага харчавання.

Праект завершаны, і ўжо з 1 верасня новыя прынцыпы арганізацыі харчавання ўкараніліся ва ўсіх  установах сярэдняй адукацыі краіны. З дапамогай галоўнага спецыяліста аддзела па адукацыі райвыканкама Вольгі Амелькінай спрабуем прааналізаваць эфектыўнасць новаўвядзенняў.

На любы густ

Падчас пілотнага праекта быў сфарміраваны новы “Інфармацыйны зборнік тэхналагічных карт страў і вырабаў, распрацаваных з улікам смакавых пераваг навучэнцаў”, якім зараз карыстаецца тэхнолаг міжгаліновага цэнтра пры складанні прыкладнага дзесяцідзённага меню. Ён змяшчае 12 разнастайных катэгорый страў — ад халодных і закусак да падлівак.

44 стравы са зборніка ўведзены ў меню ўстаноў адукацыі раёна. Навінкі спатрэбіліся, каб знайсці прымальны кампраміс паміж тым, што абавязкова патрабуецца для рацыянальнага харчавання дзяцей і іх масавым нежаданнем ужываць пэўныя (вельмі карысныя!) прадукты. Таму кулінары пайшлі на хітрасць. Напрыклад, рыбу падаюць у выглядзе нагетсаў і рулетаў, а пячоначны фарш “схавалі” ў катлеты з птушкі “Дзень-ноч”.

Яшчэ адно прыемнае новаўвядзенне заключаецца ў альтэрнатыве: навучэнцам прапануюцца салаты і соусы двух найменняў. Прычым выбраць можна як адзін, так і абодва.

Чацвер зараз вызначаны адзіным днём беларускай кухні. Дзецям падаюцца нацыянальныя стравы. І гэта не толькі дранікі, але і бульбяная бабка, смажаніна па-дамашняму і іншае.

Зыходзячы з апытання, найбольшай папулярнасцю ў навучэнцаў карыстаюцца стравы з курыцы, бульба запечаная “Антошкина картошка”, пюрэ з бульбы, катлета “Папараць-кветка” і выпечка. Да таго ж дзецям падабаецца боршч.

Збалансаванасць, рэжым, даступнасць

Для рабят змянілася колькасць прыёмаў ежы, час абедаў і падвячоркаў. Вучням 5-11 класаў замест сняданкаў прапаноўваюцца больш сытныя абеды. Такім чынам, прамежак паміж прыёмам ежы зранку дома і ў школе стаў фізіялагічна больш абгрунтаваным.

Бясплатны сняданак атрымліваюць усе вучні пачатковых класаў. Тыя, хто наведваюць групу падоўжанага дня, харчуюцца тры разы.

Грашовыя нормы ў дзень на аднаго дзіця ва ўзросце 6-10 гадоў складаюць 4,58 рубля; 11-18 гадоў — 5,4. Колькасць прыёмаў ежы залежыць ад працягласці знаходжання школьніка на занятках: да 6 гадзін — не менш за адзін. Для вучняў 1-4 класаў гэта будзе сняданак, 5-11 — абед.

Вынік новаўвядзенняў? Гарачае харчаванне   атрымлівае 99,4% ад агульнай колькасці навучэнцаў (у 2023 годзе — 98,6%). І галоўнае — адчувальна паменшыўся працэнт харчовых адыходаў. Можна адзначыць, што новыя прынцыпы арганізацыі харчавання навучэнцаў паспяхова ўкараняюцца ў практыку школ раёна.

Што тычыцца кошту харчавання, то лепшая характарыстыка тут — даступнасць. Грашовая норма для дзяцей з 5 па 11 класы, якія абедаюць за бацькоў-скую плату, складае прыкладна 2,7 рубля за дзень. Двухразовае харчаванне аднаго дзіця за дзень абыдзецца бацькам у 3,51 рубля. Аднаразовы прыём ежы атрымліваюць бясплатна вучні 5-11 класаў сельскіх школ. Бацькоўская плата за іншыя прыёмы аналагічная, як у горадзе.

 Калі сям’я мае права на льготы, дзіця харчуецца бясплатна. Важна падкрэсліць: для платнікаў і льготнікаў меню аднолькавае.

І крыху “мясцовага каларыту”. Летась у гімназіі пачаў працаваць буфет, і гэта навацыя была сустрэта з вялікім задавальненнем. Сёлета такія гандлёвыя кропкі адкрыліся ў сярэдніх школах №№ 4 і 5.

“Дамашняе заданне”

Ці можна лічыць сучасную сістэму харчавання школьнікаў аптымальнай? Безумоўна, зроблена шмат, і ў цэлым яна адпавядае пастаўленым задачам. Аднак фарміраванне правільных харчовых звычак залежыць не толькі ад намаганняў школы. Бацькам варта актыўна ўдзельнічаць у гэтым працэсе і прывучаць дзяцей да здаровага харчавання менавіта дома. І пажадана — асабістым прыкладам.

Толькі спалучэнне намаганняў бацькоў і педагогаў дапаможа закласці ў дзяцей трывалы грунт павагі да здаровага ладу жыцця, акажа станоўчы ўплыў на іх фізічнае развіццё ў будучыні.

Последние новости

Общество

Сегодня в деревне Цель под руководством председателя райсовета депутатов Владимира Рыжанкова состоялось совместное выездное заседание президиума и постоянной комиссии по вопросам социальной сферы, социальной защиты граждан и делам молодежи райсовета депутатов.

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Курс на тишину. Владелец усадьбы “Лихолапичи” Татьяна Лихолап о том, что сегодня привлекает туристов в деревенском отдыхе

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко на встрече с представителем Президента США предложил обсудить вопрос волнующих Трампа “заложников”

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: зерна идей о некой “исключительности” снова пустили ростки в умах ряда политиков

11 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

В Осиповичах появились новые арт-объекты

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 1 по 7 сентября

11 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем