Асіповіцкія спартсмены ў вобласці — першыя!

Асіповіцкія спартсмены ў вобласці — першыя!

Сур’ёзны доказ таго, што ў раёне турбуюцца пра здаровы лад жыцця, — перамога Асіповіч у штогадовым спаборніцтве сярод гарадоў і раёнаў Магілёўшчыны па развіцці фізічнай культуры, спорту і турызму. Мацнейшымі мы сталі ў другой групесярод раёнаў з колькасцю насельніцтва звыш 25 тысяч чалавек.

Асіпаўчане рэгулярна прымаюць удзел у спаборніцтвах рознага ўзроўню па шэрагу відаў спорту, — расказвае намеснік начальніка РААСіТ Міхаіл Грыгорчык. Зразумела, прыемна, калі займаем высокія месцы, але і ўвогуле любы вынік заўсёды каштоўны. Дарэчы, летась найбольш удала паказалі сябе нашы плыўцы (1 месца), весляры на байдарках і каноэ, удзельнікі зімняга мнагабор’яЗдароўе” (трэцяе) у межах абласной спартакіяды школьнікаў, а таксама баксёры (першае) і юнакібаскетбалісты (другое) — на Алімпійскіх днях моладзі.

Не першы год існуе ў раёне і практыка перадачы юнакоў і дзяўчат, найбольш здольных да спорту, у вучылішчы алімпійскага рэзерву. У 2015 годзе ў Бабруйскае ВАР накіраваліся Максім Бортнік (бокс), Аліна Астаповіч і Мікіта Макарчык (лёгкая атлетыка), а футбалісты Максім Азараў, Аляксандр Лузан і Iлля Свірыдзенка — у спартвучылішчы Магілёва, Мінска і ФК “Шахцер” г. Салігорска. Кандыдатамі ў майстры спорту сталі плыўцы Максім Окрут і Раман Юрэня і байцы тай-боксу Ян Абрамчык і Максім Жук. А яшчэ шэраг землякоў уваходзіць у лік членаў, стажораў і рэзервіс-таў нацыянальных зборных па тайландскім боксе, плаванні і лёгкай атлетыцы.

Як адзначае Міхаіл Антонавіч, зараз фізкультурай і спортам актыўна займаюцца амаль 10 тысяч жыхароў Асіповіччыны — больш за 20% ад усёй колькасці насельніцтва. Працуюць з імі 118 трэнераў, інструктараў, настаўнікаў фізкультуры і г.д. Выдзяляемся мы і колькасцю аграсядзіб: 28 — адзін з вышэйшых паказчыкаў у вобласці.

Прыпыняцца на дасягнутым нельга, напрыклад, правядзём традыцыйныужо 34 — Асіповіцкі міжнародны марафон, чакаюць выступленні на раённай спартакіядзе па плаванні сярод арганізацый і кіруючых работнікаў, рэспубліканскім этапеЗалатой шайбы”, удзел ФК “Асіповічы” ў чэмпіянаце і шмат іншага, — адзначае ён. У планахне зніжаць тэмпаў развіцця, цесна супрацоўнічаць з працоўнымі калектывамі, рознымі аб’яднаннямі і арганізацыямі. З фізкультурай і спортам трэба сябраваць кожнаму!

Последние новости

Общество

Гороскоп на 11 сентября для всех знаков зодиака

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

“Пришло время собирать камни, чтобы строить наш храм”. От чего Лукашенко защищал Беларусь на рубеже 2000-х

10 сентября 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Педагоги на страже правопорядка. Руководство Осиповичского РОВД на днях чествовало педагогических работников, способствовавших раскрытию преступления и пресечению правонарушений

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября

10 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем