Асіповіцкая гімназія: няхай і надалей ТУТ ПАНУЮЦЬ НАВУКІ…

Навука выйграе, калі яе
крылы раскаваны

фантазіяй і творчасцю.

Фарадэй.

Красавік
ужо традыцыйна заканчваецца ў гімназіі днямі навукі — і 6 секцый навуковага
таварыства “Пошук” ХVІ канферэнцыі і сёлета гасцінна адчынілі дзверы юным
даследчыкам. Дні навукі — гэта творчая справаздача, і вучні атрымалі магчымасць
прэзентаваць тое, над чым працавалі на працягу навучальнага года. А гэта і
творчыя праекты, якія прадстаўлялі нашу ўстанову адукацыі на раённым і абласным
этапах конкурсу навукова-даследчых работ, і спецыяльна падрыхтаваныя
даследаванні для ўдзелу ў рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах, і
даклады са справаздачамі аб эксперыментах.

Усе
работы, прадстаўленыя на секцыю рускай мовы і літаратуры, былі аб’яднаны
агульнай тэмай: “І шчаслівы я сумным лёсам…” (І.А.Бунін у аспекце сучаснасці).
Лепшымі журы прызнала даследаванні Валерыі Чарных, Валерыі Кашлач і Уладзіслава
Пінчука, Ганны Бандарэнка.

Знаўцаў
беларускай мовы і літаратуры аб’яднала творчасць Я.Коласа і Я.Купалы, а
найбольшую цікавасць выклікала праца 11-класніцы Дар’і Казачонак “Колеры ў
лірыцы Якуба Коласа”.

Што
тычыцца секцыі фізікі, матэматыкі і інфарматыкі, то яна была напоўнена
дэманстрацыяй эксперыментаў і праектамі, якія маюць прыкладное значэнне.
Пераможца — праца “Практычныя меры па эфектыўнаму выкарыстанню аднаўляемых
крыніц энергіі”, падрыхтаваная 9-класнікамі Яўгенам Шаўлюгай і Вадзімам
Хасіневічам. Дарэчы, вучні прадставілі праект і на ІІ Міжнародны фестываль
даследчых і творчых работ, які праходзіў 26-27 красавіка ў Калінкавічах, і
вярнуліся з Гомельшчыны з Дыпломам ІІ ступені.

Удзельнікі
секцыі хіміі і біялогіі правялі акцыю да дня птушак, а сярод прадстаўленых
работ вышэйшую ацэнку журы атрымала праца Паўла Вайвады “Выяўленне экалагічных
аспектаў і вызначэнне іх важнасці пры эксплуатацыі Асіповіцкага падземнага
сховішча прыроднага газу”.

“Англічане”
высока ацанілі даведнік “Месцы, якія варта наведаць у Асіповіцкім раёне”, што
распрацавалі Уладзіслаў Багуславец і Ганна Літоўчанка. А яшчэ сумеснае
даследаванне Уладзіслава з Андрэем Назарэвічам “Партрэт на фоне гісторыі.
Маслоўская Ларыса Георгіеўна”, прэзентацыя якога адбылася ўжо на секцыі
гісторыкаў-географаў, стала сапраўдным падарункам да будучага юбілею гімназіі,
якой сёлета споўніцца 20 гадоў.

Прыемна,
што ў днях навукі прынялі актыўны ўдзел і зусім маленькія даследчыкі —
удзельнікі VІ канферэнцыі навукова-даследчых работ І ступені адукацыі
“Прыступка ў будучыню” 4-класнікі Максім Юркавец, Ангеліна Раманоўская, Антон
Гапановіч, Яна Станкевіч і Антон Альхімовіч.

Натуральна,
аўтары лепшых праектаў былі заслужана ўзнагароджаны Дыпломамі гімназічнай
канферэнцыі, а па выніках дзён навукі будзе выпушчаны чарговы альманах з
тэзісамі вучнёўскіх прац. Ужо пяты…

Наталля
ЛУК’ЯНЕНКА
,

кіраўнік
навуковага таварыства “Пошук”.

Последние новости

Общество

На границе тучи ходят хмуро…

19 августа 2025
Читать новость
Общество

Председатель комитета экономики Могилёвского облисполкома проведет прием граждан в Осиповичах 22 августа

19 августа 2025
Читать новость
Общество

Мария Хамицевич: как молодой дизайнер осваивается на Осиповичском заводе автомобильных агрегатов

19 августа 2025
Читать новость
Общество

Футбол. Первая лига. ФК “Осиповичи” — ФК “БАТЭ-2” — 1:2

19 августа 2025
Читать новость
Общество

Ураджай-2025. У рытме жніва

19 августа 2025
Читать новость
Профилактика

С 19 по 22 августа проводятся профилактические мероприятия по контролю соблюдения требований ПДД при перевозке пассажиров

19 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем