Асіповічы: таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім

Асіповічы: таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім

Пазаўчора на базе гімназіі адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў раённага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Вітаючы вучняў, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Вікенцьевіч Шаўлюга падзякаваў ім за грунтоўную падрыхтоўку і выказаў спадзяванне, што многія з прысутных юнакоў і дзяўчат стануць прызёрамі ў вобласці і рэспубліцы — Асіповіччына заўсёды славілася таленавітай моладдзю!

olimpiadniki-Osipovichi

Былі сярод рабят такія, чые веды заслугоўваюць асаблівай увагі і павагі. Напрыклад, 11-класнік СШ № 3 Яўген Аўдзейчык атрымаў адразу 4 дыпломы: па матэматыцы, фізіцы, інфарматыцы — I ступені, па хіміі — II. А дапамагалі хлопцу настаўнікі Валянціна Уладзіміраўна Куцік, Таццяна Аляксандраўна Мурадава, Уладзімір Аляксеевіч Сасаў і Святлана Уладзіміраўна Зайцава.

Гімназістка Ганна Булойчык стала лідарам па фізіцы і астраноміі (настаўніца Антаніна Баляславаўна Тумашык), мае другі вынік па матэматыцы (выкладае прадмет Святлана Анатольеўна Дораш). Па два першыя месцы ў гімназістаў Вікторыі Жордачкінай і Анастасіі Ефімовіч, у ліку неаднакратных прызёраў вучаніцы СШ № 1 Арына Арцыменя і Аліна Краўчанка, Дзіяна Бондар з гімназіі, Алена Шаўчук з СШ № 3. Усяго ж у гэты дзень адзначылі 79 хлопчыкаў і дзяўчынак з розных школ горада і раёна.

Прыемным мерапрыемства стала не толькі для вучняў, але і для іх настаўнікаў, якія таксама выклікаліся на сцэну. Адметна, што і сярод педагогаў нямала тых, чые выхаванцы кожны год у спісах пераможцаў алімпіяд. Напрыклад, настаўнік-метадыст з гімназіі Таццяна Львоўна Амбрушкевіч сёлета выдатна падрыхтавала Аляўціну Балвановіч і Дзіяну Бондар. Як у педагога атрымліваецца пастаянна разам з дзецьмі пакараць вяршыні? Поспех гарантуе штодзённая карпатлівая праца і вучняў, і ўласная. Трэція месцы ў пяці(!) вучняў Ганны Пятроўны Маісеенка, якая не толькі ўзначальвае СШ № 4, але і выкладае гісторыю. Для сябе педагог паставіла задачу, каб на наступны год кожны з яе  алімпіяднікаў стаў як мінімум на прыступку вышэй. Няма сумненняў: запланаванае ажыццявіцца! Напрыклад, дырэктар гімназіі Святлана Юр’еўна Мамсікава летась на аналагічным мерапрыемстве паабяцала, што ўзятая гімназістамі планка не знізіцца — і час пацвердзіў: установа адукацыі зноў у лідарах па колькасці пераможцаў.

Шчырымі апладысментамі вітаў зал інтэлектуальную зборную Асіповіччыны. 26 старшакласнікаў будуць абараняць гонар раёна ў вобласці з 12 па 16 студзеня. Чакаем новых перамог!

Последние новости

Здоровье

Проблема сезона — клещи

17 мая 2026
Читать новость
Образование

Детский сад для малышей от года: какие учреждения в Осиповичах открывают группы и как подготовить ребёнка

17 мая 2026
Читать новость
Общество

«Письма в прошлое»: как в Осиповичах хранят имена героев

17 мая 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 17 мая для всех знаков Зодиака

17 мая 2026
Читать новость
Общество

Политический кризис в Польше: почему президент и правительство не могут найти общий язык

16 мая 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с главным специалистом отдела по образованию

16 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем