Асіповічы: на школьным кірмашы

Асіповічы: на школьным кірмашы

Падрыхтоўка дзяцей да навучальнага годы патрабуе ад бацькоў нямала грошай і часу. Сярэдні памер матэрыяльных выдаткаў на набыццё дзелавога гарнітура, спартыўнай формы, абутку, рукзака, разнастайных “расходнікаў” — сшыткаў, алоўкаў, фарбаў і г.д. гэтым летам складае каля 2,4 мільёна. Лічба немалая, але ж істотна скараціць яе наўрад ці атрымаецца. А вось зменшыць выдаткі часу на пошук неабходных рэчаў можна, наведаўшы школьныя кірмашы.

школьный базар

З 1 жніўня на гарадскім рынку па выхадных вя-дзецца гандаль неабходным для навучання таварам, а 14-15 чысла школьны кірмаш быў наладжаны на плошчы Леніна. Сукупная выручка арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія прынялі ў ім удзел, за два дні склала 83 млн рублёў. Не расчараваліся і пакупнікі: асартымент быў дастаткова вялікі. Напрыклад, Асіповіцкі філіял ААТ “Магілёўсаюздрук” прапаноўваў больш 1.000 таварных пазіцый.

мальчик с тетрадями школьная одежда

Апошні ў гэтым годзе — і самы буйны — школьны базар пройдзе 25 жніўня таксама ў цэнтры горада. Да ўдзелу ў ім плануецца запрасіць асіповіцкіх гандляроў, прадаўцоў з іншых рэгіёнаў і, зразумела, айчынных вытворцаў дзіцячай вопраткі і абутку.

Фота Дзмітрыя САЎРЫЦКАГА.

Последние новости

Спорт и туризм

«Дикий трейл-2025» прошел в Осиповичском районе

4 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможность в разы нарастить товарооборот Беларуси с Индией

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Льготные кредиты на жилье: кто может получить и куда обращаться

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Самый молодой инженер-конструктор Осиповичского завода транспортного машиностроения рассказал о своей работе

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Хотите улучшить организацию работы общественного транспорта в области?

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 4 ноября: кому стоит быть внимательнее с деньгами и обещаниями

4 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем