Асіповічы садзяцца за парту

Асіповічы садзяцца за парту

Сёння ва ўсіх школах краіны гучыць званок, які абвяшчае пачатак новага навучальнага года. Ён першы для Арцёма і Станіслава Асіповічаў.

Хлопчыкі і дзяўчынкі, якія за лета адпачылі і крыху падраслі, увойдуць у свае класы. Для кагосьці гэты год вучобы ў школе — апошні. Іншыя толькі пераступаюць парог установы адукацыі.

Арцём і Станіслаў вельмі чакалі 1 верасня, калі яны стануць вучнямі. Па шляху ведаў іх павядзе Алена Нілава, настаўніца 1 “А” класа СШ № 4.

Бацькі падрыхтавалі хлопчыкам новыя касцюмы, ранцы. Дарэчы, вучэбны год пачынаецца ва ўсёй сям’і. Маці Вольга — педагог Вязаўніцкага ВПК, тата Аляксандр — вадзіцель школьнага аўтобуса Ліпенскай СШ. Маленькаму браціку Саню яшчэ рана садзіцца за парту, але ўрачыстасць моманту адчувае і ён. А як жа: прывёў братоў-двайнят першы раз у першы клас!

Дарэчы, напярэдадні гэту дружную сям’ю ў ходзе акцыі “У школу — з добрым сэрцам” наведалі прадстаўнікі райарганізацыі ГА “БРСМ”, РАНС і РЦКіА, павіншавалі са святам ведаў і падарылі школьныя прылады.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость