Асіповіччына: працоўнае лета — клопат агульны

Ужо стала традыцыйным праводзіць сустрэчу кіраўніцтва райвыканкама, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, старшынь сельгаспрадпрыемстваў, дырэктараў навучальных устаноў з вясковымі школьнікамі і навучэнцамі мясцовага каледжа, якія збіраюцца летам працаваць у гаспадарках раёна. Хлопчыкаў і дзяўчынак, якія вырашылі правесці канікулы з двайной карысцю, на Асіповіччыне нямала: толькі на мерапрыемстве прысутнічала каля сотні. Што тычыцца заявак сельгаспрад—прыемстваў, то на кожны летні месяц патрабуецца каля 130 чалавек. Асноўныя вакансіі — пастухі і рабочыя
зернетакоў.

Старацца
на працы дзецям ёсць стымул. Начальнік аддзела эканомікі, бухгалтарскага ўліку і
справаздачна
сці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Алена Фурс падрабязна расказала, якім чынам будзе налічвацца зарплата, падкрэсліла яе залежнасць ад прываг і надояў. Пры добрым раскладзе на пасьбе жывёлы школьнікі змогуць зарабіць каля 2,5 мільёна рублёў — прыблізна 100 тысяч за дзень, на зернетаку аплата працы будзе ў межах 60-90 тысяч за адпрацаваную змену. Згадзіцеся, для падлеткаў гэта немалыя грошы. Асабліва калі ўлічыць, што сярэдні заробак па раёне з пачатку года ў сельгаспрадпрыемствах складае 2.855 рублёў. Дарэчы, кожная гаспадарка ўстанаўлівае свае расцэнкі. Напрыклад, «Авангард” плануе плаціць за пасьбу жывёлы каля 3 мільёнаў, на зернетаку — 1,5, а членам паляводчай брыгады — каля двух. У «Лапічах” школьнікаў задзейнічаюць толькі на зернетаку, і яны змогуць у час уборкі зарабіць больш за 2 мільёны. У многіх гаспадарках юныя працаўнікі будуць забяспечвацца гарачым харчаваннем, аплата якога чыста сімвалічная — да 10% ад кошту. Непаўналетнія, згодна з заканадаўствам, павінны працаваць няпоўны рабочы дзень.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем