Асіпаўчанін Кірыл Альховік атрымаў першае месца ў рэспубліканскім этапе конкурсу “Квітней, мой лес!”

Асіпаўчанін Кірыл Альховік атрымаў першае месца ў рэспубліканскім этапе конкурсу “Квітней, мой лес!”
Асіпаўчанін Кірыл Альховік атрымаў першае месца ў рэспубліканскім этапе конкурсу “Квітней, мой лес!”.
А яго работа “Уплыў канструкцыі рагатых вулляў Палівады на прадукцыйнасць меданоснасці пчаліных сямей розных парод”, якую ён падрыхтаваў пад кіраўніцтвам педагога Святланы Зайцавай, знойдзе практычнае прымяненне ў рабоце мясцовага лясгаса.

Пчалярства — фамільная справа сям’і Альховікаў. Хлопчык адносіць сябе да чацвёртага пакалення пчаляроў, прычым продкі як па татавай, так і па матулінай лініі займаліся атрыманнем мёду. Кірыл навучыўся даглядаць пчол ад свайго таты. Да агульнай справы мае дачыненне і яго старэйшая сястра Алёна. Дарэчы, яна калісьці таксама пісала навуковую работу, звязаную з пчоламі. А Кірыл, які прывык усё рабіць грунтоўна, паглыбіўся ў тэму далей. Ён вывучыў вопыт пчаляра з Украіны Міхаіла Палівады і вельмі здзівіўся, што яго прагрэсіўны вопыт не выкарыстоўваецца ў нашай краіне.

Будаваць інавацыйныя вуллі Кірыл з татам пачалі чатыры гады таму. Па рэкамендацыях знакамітага пчаляра бацька і сын Альховікі вырабілі эксперыментальную партыю з васьмі домікаў: старэйшы наразаў дошкі, малодшы займаўся зборкай канструкцыі і занатоўваў назіранні за пчоламі. Назапасіўшы пэўны вопыт, змаглі пераканацца ў эфектыўнасці метада.

Рагатыя вуллі Палівады маюць шэраг адметных асаблівасцей: яны варыятыўныя і даюць волю фантазіі пчаляра. Напрыклад, у Кірыла домік для меданосных насякомых складаецца з шасці карпусоў. Спачатку ўстанаўліваюцца тры, два ідуць пад расплод, а трэці ўтрымлівае запас мёду на зіму. Калі пчолы пачынаюць раіцца, дадаюцца новыя паверхі. У мадэлі Кірыла іх усяго шэсць Пасля трэцяга ўстанаўліваецца раздзяляльная рашотка, праз ячэйкі якой пчолы дастаўляюць мёд у верхнія ярусы, а матка застаецца знізу, каб разводзіць расплод. Хлопчык лічыць, што такіх рашотак можна адначасова выкарыстоўваць да васьмі штук.

У вуллях новай канструкцыі Кірыл бачыць толькі плюсы: яны простыя ў аб-слугоўванні, лёгкія ў вытворчасці, зручныя ў транспарціроўцы, бо кожны, нібы дзіцячы трансформер, можна разабраць і скласці па-новаму. Але галоўная перавага — пераезд пчол у такое жыллё “палепшанай планіроўкі” павялічвае вытворчасць мёду. “З дапамогай гэтага нескладанага збудавання ад адной пчоласям’і можна атрымаць да 70 кілаграм прадукцыі”, — сцвярджае школьнік-рацыяналізатар.

Навуковы кіраўнік Кірыла Святлана Зайцава адзначае, што СШ № 3 з’яўляецца цэнтрам устойлівага развіцця вобласці і работа яе вучня дазволіць нашаму рэгіёну развівацца ў дадзеным кірунку. Яна адзначае, што аўтар работы вельмі рухавы, эрудзіраваны хлопец, душа калектыву. Ён скончыў рэспубліканскую “Школу юных лесаводаў” з адзнакай і за што б ні ўзяўся, кожную справу даводзіць да канца.

Кірыл плануе і далей займацца інавацыямі ў галіне пчалярства, у яго ўжо ёсць новыя ідэі.

Намеснік дырэктара Асіповіцкага доследнага лясгаса па ідэалогіі Алеся Аўдзей упэўнена, што работа Кірыла Альховіка будзе карысна для лясной гаспадаркі раёна, у якой налічваецца пасека ў 70 вулляў, і павышэнне яе прадукцыйнасці — важная задача прадпрыемства.

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем