Усе жанчыны ў душы спадзяюцца, што 8 Сакавіка будзе для іх добрым, радасным, шчодрым, багатым на сюрпрызы. I гэтае небывалае адчуванне свята і вясны, якое поўніць іх сэрцы, падтрымаць і спраўдзіць могуць толькі прадстаўнікі моцнай палавіны чалавецтва — надзейныя, мужныя, клапатлівыя. Пераканацца ў гэтым дапамаглі мужчыны-педагогі, якія напярэдадні чароўнага жаночага свята наладзілі цёплае спатканне ў традыцыйным раённым клубе педагагічных сустрэч.
На ўрачыстасць былі запрошаны кіраўнікі ўстаноў, лепшыя настаўнікі і выхавацелі дашкольных устаноў, кіраўнікі гурткоў. У большасці — гэта жанчыны, і ў гэты дзень яны атрымалі мноства віншаванняў і вы-слухалі шмат добрых слоў у свой адрас.
Рупліўцаў педагагічнай нівы віталі намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Семянцоў, начальнік райаддзела адукацыі Наталля Шаўчэнка, старшыня райарганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алена Кулакоўская і надзвычай прыгожа, у вершаванай форме, выхаванцы дзіцячага садка № 2 “Рамонак”.
Вялікая кагорта выкладчыкаў была ўзнагароджана Ганаровымі граматамі райвыканкама, аблупраўлення і райаддзела адукацыі, а намеснікі дырэктараў СШ-3 і Свіслацкай СШ В.У.Куцік, А.В.Фралова, настаўніца рускай мовы і літаратуры СШ-1 Р.Ф.Захаркіна і метадыст раённага аддзела адукацыі Н.Л.Цыганок атрымалі Ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі.
Пасяджэнне клуба стала спрыяльным момантам не толькі для шчырых віншаванняў, але і для агучвання станоўчых вынікаў розных творчых конкурсаў прафесійнага майстэрства.
Святочны настрой усім прысутным пастараліся стварыць вядучыя свята Анатоль Шчамялёў, Фёдар Кузняцоў, Дзмітрый Калтовіч і Андрэй Касьянаў. Душэўныя песні і вершы, дынамічныя танцы ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці зрабілі настаўніцкую сустрэчу па-сапраўднаму святочнай. Па агульнаму меркаванню, традыцыйнае правядзенне вясновага жаночага свята атрымалася вясёлым і запамінальным: людзі засталіся задаволеныя і ўдзячныя арганізатарам мерапрыемства.
25 июня в Осиповичах прошли мероприятия в рамках Марафона молодежи и студенчества
29 июня 2025
80 лет Великой Победе
Он освобождал Осиповичи. 28 июня — День освобождения района от немецко-фашистских захватчиков
28 июня 2025
Общество
Гороскоп на 28 июня для каждого знака зодиака
28 июня 2025
Власть
Лукашенко сказал, что делать, чтобы ЕАЭС был эффективной структурой, а не площадкой теоретических дискуссий
27 июня 2025
Общество
В этом месяце перестало биться сердце Зинаиды Константиновны Пацкевич — бессменного председателя совета ветеранов Осиповичской ЦРБ “Серебристый ландыш”
27 июня 2025
Общество
В сельхозпредприятиях Осиповичского района в разгаре сезон кормозаготовки. Качество заготавливаемого сенажа контролируется в ветеринарной лаборатории ВСУ “Осиповичская райветстанция”