Знайдзі свой астравок

Пытанне «Кім быць?» пачынае цікавіць многіх вучняў задоўга да «апошняга званка». Выбіраць будучы від дзейнасці дзеці пачынаюць ледзь не з пачатковых класаў. І калі ў малых гэты выбар адбываецца імпульсіўна, пад уплывам якога-небудзь чалавека ці падзеі, і мяняецца амаль кожны месяц, то па меры набліжэння выпускнога класа ідзе ўсё больш рэальнае асэнсоўванне: выбар робіцца на ўсё жыццё. Але без дапамогі дарослых тут не абысціся. Бацькі павінны падказаць, дапамагчы сарыентавацца ў мностве прафесій, якія прапаноўваюць даведнікі, інтэрнэт.

Вельмі эфектыўныя сустрэчы з людзьмі розных прафесій, якія ў нефармальнай абстаноўцы падзеляцца ўражаннямі, дапамогуць скласці ўяўленне аб той ці іншай дзейнасці. Адна з такіх тэматычных вечарын адбылася ў бібліятэцы пасёлка Савецкі. Яна так і называлася: «Твой астравок у акіяне прафесій». А правяла яго загадчык Віялета Зінавенка.

Школьнікі — «заядлыя» чытачы і тыя, хто наведваецца сюды зрэдку — паслухалі аповед аб прафесіі «чалавека-ўсяведа», які, жывучы сярод носьбітаў інфармацыі, пастаянна развіваецца, знаходзіцца ў курсе падзей сучаснасці. Дзяўчына сарыентавала вучняў на тое, што набыць дадзеную прафесію можна ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва. А паралельна са спецыялізацыяй «Бібліятэказнаўства і бібліяграфія» студэнты асвойваюць яшчэ адну — «Інфармацыйнае забеспячэнне краязнаўства і турызму», што ў будучым дасць магчымасць працаваць як бібліятэкарам, бібліёграфам, так і менеджарам, края-знаўцам ці нават экскурсаводам. Віялета паказала актуальнасць захавання гісторыка-культурнай спадчыны, выхавання патрыятычных пачуццяў у моладзі.

Дзяўчынкі — а на сустрэчы прысутнічалі толькі прадстаўніцы цудоўнага полу — з цікавасцю распытвалі аб асаблівасцях навучання на факультэце, уступных экзаменах, пазнаёміліся з прадстаўленым фотаматэрыялам. Бібліятэкар расказала юным чытачам аб сусветна вядомых бібліятэках, сярод якіх і наша Нацыянальная, гісторыі іх стварэння і г.д.

Падобныя сустрэчы прыносяць карысць не толькі для прафарыентацыі, але і для развіцця кругагляду школьнікаў.

Іна Заскевіч.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 3 мая для всех знаков Зодиака

3 мая 2026
Читать новость
Общество

Водитель из Осиповичей Игорь Мелешкевич стал «Человеком года Могилёвщины»

2 мая 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 2 мая для всех знаков Зодиака

2 мая 2026
Читать новость
История

Читаем старую фотографию: как отмечали 1 Мая в 1949 году

1 мая 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 1 мая для всех знаков Зодиака

1 мая 2026
Читать новость
Культура

«Библионочь-2026» в Осиповичах: танцы, квесты и белорусские традиции в городской библиотеке № 2

30 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем