Пытанне “Кім быць?” пачынае цікавіць многіх вучняў задоўга да “апошняга званка”. Выбіраць будучы від дзейнасці дзеці пачынаюць ледзь не з пачатковых класаў. І калі ў малых гэты выбар адбываецца імпульсіўна, пад уплывам якога-небудзь чалавека ці падзеі, і мяняецца амаль кожны месяц, то па меры набліжэння выпускнога класа ідзе ўсё больш рэальнае асэнсоўванне: выбар робіцца на ўсё жыццё. Але без дапамогі дарослых тут не абысціся. Бацькі павінны падказаць, дапамагчы сарыентавацца ў мностве прафесій, якія прапаноўваюць даведнікі, інтэрнэт.
Вельмі эфектыўныя сустрэчы з людзьмі розных прафесій, якія ў нефармальнай абстаноўцы падзеляцца ўражаннямі, дапамогуць скласці ўяўленне аб той ці іншай дзейнасці. Адна з такіх тэматычных вечарын адбылася ў бібліятэцы пасёлка Савецкі. Яна так і называлася: “Твой астравок у акіяне прафесій”. А правяла яго загадчык Віялета Зінавенка.
Школьнікі — “заядлыя” чытачы і тыя, хто наведваецца сюды зрэдку — паслухалі аповед аб прафесіі “чалавека-ўсяведа”, які, жывучы сярод носьбітаў інфармацыі, пастаянна развіваецца, знаходзіцца ў курсе падзей сучаснасці. Дзяўчына сарыентавала вучняў на тое, што набыць дадзеную прафесію можна ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва. А паралельна са спецыялізацыяй “Бібліятэказнаўства і бібліяграфія” студэнты асвойваюць яшчэ адну — “Інфармацыйнае забеспячэнне краязнаўства і турызму”, што ў будучым дасць магчымасць працаваць як бібліятэкарам, бібліёграфам, так і менеджарам, края-знаўцам ці нават экскурсаводам. Віялета паказала актуальнасць захавання гісторыка-культурнай спадчыны, выхавання патрыятычных пачуццяў у моладзі.
Дзяўчынкі — а на сустрэчы прысутнічалі толькі прадстаўніцы цудоўнага полу — з цікавасцю распытвалі аб асаблівасцях навучання на факультэце, уступных экзаменах, пазнаёміліся з прадстаўленым фотаматэрыялам. Бібліятэкар расказала юным чытачам аб сусветна вядомых бібліятэках, сярод якіх і наша Нацыянальная, гісторыі іх стварэння і г.д.
Падобныя сустрэчы прыносяць карысць не толькі для прафарыентацыі, але і для развіцця кругагляду школьнікаў.
Инспекция МНС по Осиповичскому району проверила субъекты хозяйствования Осиповичского и Кличевского районов
25 августа 2025
Власть
Техника, продовольствие, строительство. Лукашенко назвал направления сотрудничества с Вологодской областью
25 августа 2025
Общество
В Осиповичском районе проводится смотр-конкурс на лучшее благоустройство и озеленение территорий
25 августа 2025
Профилактика
С 25 августа по 5 сентября 2025 года на территории Могилевской области Госавтоинспекция проводит СКМ «Внимание — дети!»
25 августа 2025
Образование
В рамках сотрудничества городов-побратимов Осиповичи (Беларусь) и Кронштадта (Россия) молодёжная делегация нашего района приняла участие в мероприятиях, посвящённых Дню государственного флага России
25 августа 2025
Общество
Прямая линия с первым заместителем начальника Могилевской таможни