Зачараваныя магіяй дзіцячай любові №84

— Колькі гадоў працую з дзецьмі? — Валянціна
Барысаўна задумваецца. — Мабыць, усё жыццё. Ды і не працую я з імі, а стасуюся,
жыву, знаходжуся пад іх абаяннем. Дзеці акружалі мяне заўсёды. Я — старэйшая
дачка ў сям’і, таму літаральна з першых год жыцця прыходзілася клапаціцца пра
малодшых сястрычак. І гэты занятак ніколькі не засмучаў, заўсёды падабалася
бавіць час з малымі. Таму, відаць, пасля заканчэння школы адмовілася ад
прапаноў сябровак ехаць разам паступаць у вышэйшую навучальную ўстанову.
Навошта траціць час на вучобу, калі можна заняцца любімай справай?

Так Валянціна Тарасевіч апынулася ў дзіцячым
садзе. Спачатку працавала нянькай, а затым была пераведзена на работу
выхавальнікам. Паралельна з практычным асваеннем новых абавязкаў набывала
тэарэтычныя веды ў Магілёўскім педвучылішчы. Стварыла ўласную сям’ю.

А педагагічная дзейнасць усё больш прыцягвала,
раскрываючы новыя грані прыроднага таленту жанчыны. Валянціна заўсёды творча
апрацоўвала дзесьці прачытаны метадычны матэрыял, «падбіваючы» яго
пад уласную сістэму работы, цікавілася навінкамі літаратуры, ажыццяўляла абмен
«творчым багажом» з калегамі. Абагульняла вопыт работы па арганізацыі
самастойнай рухомай дзейнасці, навучанню грамаце, маральна-патрыятычным
выхаванні дашкольнікаў. Мае напрацаваны матэрыял па супрацоўніцтве з бацькамі.

Працавала ў яслях-садзе № 3 «Вясёлка»,
а пасля яго закрыцця была пераведзена ў яслі-сад № 7 «Каласок»,
выхавальнікам якога робіць і сёння. Мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю,
неаднаразова праводзіла адкрытыя заняткі, выступала на метадычных аб’яднаннях.

Зносіны ж з дзецьмі не прыеліся, сталі звыклымі.
Кожны дзень не падобны на іншы, малыя пазбаўлены путаў дарослых стэрэатыпаў,
таму з імі цікава і весела.

— Бывае, стомішся пасля працоўнага дня, —
дзеліцца педагог, — або няма настрою, нейкі цяжар на душы. Ніхто з дарослых не
змог бы супакоіць, а падыдзе дзіця, зазірне ў вочы, скажа штосьці простае, але
такое шчырае, што пагладзіш віхрастую галоўку — і так хораша стане. Дзеці —
сапраўдныя псіхатэрапеўты. І як можна без іх?

Сваёй любоўю да дзяцей Валянціна Барысаўна
«заразіла» і ўласных дачок. Дзяўчаты быццам і не збіраліся станавіцца
выхавальнікамі, але час расставіў усё па сваіх месцах. Старэйшая, Лілія,
прыйшла часова ў дзіцячы сад — так і засталася, зачараваная магіяй дзіцячай
любові. Працавала поруч з маці ў «Вясёлцы», потым перайшла ў яслі-сад
№ 6, а пасля водпуску па догляду дзіцяці — у «Маячок». Кацярына
марыла стаць гісторыкам, вывучала гэту навуку ва ўніверсітэце, затым захапілася
псіхалогіяй, але дашкольная педагогіка перамагла. Цяпер дзяўчына працуе ў
яслях-садзе № 12 з цудоўнай назвай «Усмешка». І аб іншай рабоце не
марыць.

Усе тры педагогі працуюць у розных установах
адукацыі, але ў адным горадзе. І, збіраючыся ў выхадны дзень разам, гутараць,
канечне, пра дзяцей. Маці дзеліцца ўласным вопытам, дае слушныя парады, дочкі
расказваюць аб сваёй рабоце. І побач — ізноў жа дзеці. Уладзік і Ягорка
круцяцца наўкола, дзелячыся сваімі, дзіцячымі, праблемамі. Яны вельмі любяць
сваю бабулю, з радасцю спяшаюцца да яе.

…Якія б глабальныя перамены не адбываліся ў
грамадстве, але ва ўсе часы галоўнае складаемае жаночага шчасця — зносіны з
дзецьмі.

Кацярына IВАНОВА.

 

Последние новости

Общество

Масленица-2026: народные приметы и поверья на неделю с 16 по 22 февраля

16 февраля 2026
Читать новость
Благоустройство

«Работы не пачаты край!»: трактарыст Аляксандр Скала аб тым, як змяняюцца яго задачы па сезонах

16 февраля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларуси и России нельзя потерять единое Отечество от Бреста до Владивостока

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

Осторожно — переезд!

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Как в ОАО «ВязовницаАгро» поддерживают коллективный дух: от автопробегов до «Властелина села»

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики предупреждают: на неделе в Беларуси похолодает до -17

16 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем