З юбілеем! За плячыма — цэлы век…

Наяўнасць дзяцей у вёсцы сведчыць аб тым, што
населены пункт жыве. І чым часцей юныя жыхары сустракаюцца на вуліцах, тым
больш радасна становіцца на душы і пераконваешся: у сяла ёсць будучыня.

Калі наведаліся ў Вязаўніцу, здалося, што дзеці
тут уладараць паўсюль: у школе, на вуліцы, каля вясковага клуба і ў самім яго
будынку. Што і не дзіўна: школа рыхтавалася да 100-гадовага юбілею.

Са слоў старажылаў, у 1912 годзе памешчык
Барэшчанскі адкрыў царкоўна-прыходскую школу, і для непісьменнай вёскі гэта быў
вялікі крок наперад. У яе прымаліся толькі хлопчыкі, заняткі вёў мясцовы поп, і
галоўнай навучальнай дысцыплінай стаў Закон Божы.

Памешчык пабудаваў у Вязаўніцы спіртзавод на
каменным падмурку, будынак якога пасля рэвалюцыі аддалі школе. Забяспечваючы
патрэбы завода ў кадрах, выраслі вёскі Малінаўка, Лабковіца.

У той час навучала малых Ксенія Іванаўна Шпак,
затым Пётр Антонавіч Цяслёнак, у 1922 годзе эстафету прыняў Сцяпан Фёдаравіч
Стэльмах, двума гадамі пазней — Вера Андрэеўна Лагун, а потым настаўнічала Ніна
Львоўна Шырокая. Вучылі дзяцей Іосіф Антонавіч Бродскі, Лідзія Антонаўна Булыга
— у час вайны загінулі ў барацьбе з фашыстамі.

Пасля Вялікай Айчыннай сабралі ўсіх дзяцей,
сярод якіх налічвалася многа пераросткаў, у два класы, з якімі працавалі 3
настаўнікі. Будынак, на жаль, не ўца-леў, таму школа качавала па хатах: у каго
жытло больш прасторнае, тое і адводзілі пад вучэбныя аўдыторыі.

Першы пасляваенны выпуск быў зроблены ў 1954
годзе — у самастойнае жыццё пайшло 18 вучняў.

У 50-60-х гадах дырэктарам працаваў Антон
Леанардавіч Шпілеўскі. Пры ім была пабудавана новая школа — з цэглы, з 6
класнымі памяшканнямі, настаўніцкай, бібліятэкай…

Настаўнік гісторыі Вязаўніцкага ВПК Тамара
Хальцова, якая на працягу 20 гадоў па крупінках збірала звесткі з жыцця школы,
пазнаёміла са зместам унікальнага журнала, у якім занатаваны спіскі ўсіх
выпускнікоў. У ім жа прасочваецца далейшы шлях былых шкаляроў: якую навучальную
ўстанову скончылі, кім сталі, дзе працуюць.

З вялікай павагай расказвае Тамара Сцяпанаўна аб
выпускніках. Многім вядомым і знакамітым людзям дала базавую адукацыю за
векавую гісторыю Вязаўніцкая школа. Гэта — прафесар, доктар гістарычных навук
Алег Слука, кандыдаты навук Анатоль Слука, Уладзімір і Георгій  Раіцкія, Аляксандр Грыгор’еў… Уладзіміра
Роўбеля ў нашым раёне ведае амаль кожны: з 1976 па 2007 — 30 гадоў! —
узначальваў мясцовы калгас, вывеў яго ў лік перадавых. Мікалай Шаўчонак на
працягу многіх гадоў кіраваў асіповіцкім “Энерганаглядам”. Браты
Уладзімір і Валерый Рачкоўскія, Сяргей Багдановіч — былыя ваенныя. Мікалай
Роўбель і сёння ўзначальвае Асіповіцкі лясгас. Словам, Вязаўніцкая школа дала
пуцёўку ў жыццё эканамістам і настаўнікам, міліцыянерам і інжынерам. Жывуць яе
гадаванцы ў Прыбалтыцы і Расіі, Украіне і Амерыцы. Па падліках педагогаў,
установа за гады існавання дала магчымасць набыць веды амаль 2 тысячам юных
грамадзян.

Больш за чвэрць века на чале школьнага калектыву
стаяла Людміла Васільеўна Старавойтава. І зараз з мужам Віктарам Іванавічам
працуе ў роднай школе — перадаюць веды і вопыт маладым. Чатыры гады ўзначальвае
школу Фёдар Кузняцоў. Творчасцю вызначаюцца Святлана Шчэгрыковіч, Людміла
Чыгілейчык, Таццяна Ціханчук, Тамара Хальцова — педагагічны калектыў сёння
налічвае 18 чалавек.

Маюць і школьнікі ўласныя дасягненні. Так,
6-класні-ца Святлана Пірагова заняла сёлета III месца ў раённай алімпіядзе па
нямецкай мове (настаўнік Валянціна Якушэвіч), а яе сачыненне “Разам —
мацнейшыя” ў раённым конкурсе творчых работ “Захоўваем законы
дарог” (настаўнік Таццяна Ціханчук) было прызнана наогул лепшым. Марыя
Далгакова прыняла ўдзел у конкурсе “Выратавальнікі вачыма дзяцей”: у
раёне — пяты вынік, у вобласці — трэці, а на рэспубліканскім этапе —
“срэбра”.

Карацей, установа жыве, працуе, развіваецца.
Галоўны ж скарб любой школы — дзеці, і абыходзяцца з ім у Вязаўніцкім
вучэбна-педагагічным комплексе дзіцячы сад-базавая школа як належыць:
беражліва, з любоўю і клопатам.

Кацярына IВАНОВА.

Последние новости

Власть

Лукашенко рассказал о скором визите в Китай и встрече с Си Цзиньпином

21 августа 2025
Читать новость
Власть

Производство ракет – в центре внимания Лукашенко. Президент требует определиться с развитием отрасли

21 августа 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем