Яна ведае, якога колеру дзіцячая радасць №20

Днямі ў Магілёве праходзіў абласны этап конкурсу
«Лепшы выхавальнік-2011”, і сярод 25 удзельнікаў менавіта прадстаўніца
Асіповіччыны Антаніна Нілава, педагог з ДУА «Яслі-сад № 8 «Чабурашка”,
вызначана пераможцай.

Конкурс складаўся з некалькіх тураў. Так, на
завочны трэба было прад’явіць партфоліа і відэакліпы — тут Антаніне Антонаўне
не было роўных. Няпростым заданнем было правесці заняткі ў прапанаванай
арганізатарамі групе аднаго з магілёўскіх дзіцячых садоў. Апошні дзень
педагагічных спаборніцтваў, які праходзіў на базе Магілёўскага дзяржаўнага
ўніверсітэта імя А.Куляшова, уключаў сама-прэзентацыю дзейнасці выхавальнікаў,
абранага імі крэда.

Незвычайным і крэатыўным быў конкурс «Пытанне на
засыпку”, які складаўся з відэаролікаў са шматлікімі дзіцячымі «чаму?”. Канечне,
перш чым даць адказ, трэба было добра і хутка — давалася ўсяго 30 секунд —
падумаць, як можна растлумачыць малым, чаму ў макаронах ёсць дзірачкі, у
вясёлцы шмат колераў, а з каменю не выціскаецца вада…

Антаніна Антонаўна пакарыла журы глыбокім
веданнем псіхалогіі дашкалят, валоданнем таямніцамі свету маленства. Якраз
апошняе і дапамагло стаць лепшай сярод дастойных сапернікаў.

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем