Вучымся кіраваць ветразямі 19.02.10, № 13


Урачыстасць, прысвечаную ўшанаванню лепшых вучняў,
распачаў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга. Традыцыйнае
мерапрыемства «Па працы і пашана” атрымалася цікавым дыялогам, напоўненым
пошукамі шляхоў да поспеху. А іх, да прыкладу, існуе вельмі шмат.

Настаўнік хіміі з Ялізава Аляксандр Быкаў распавёў,
што ён займаецца алімпіядным рухам больш за 30 гадоў. Нямала пераможцаў рознага
кшталту падрыхтавана за гэты час. Аляксандр Ягоравіч параўнаў алімпіядны рух са
спортам: галоўнае — рэгулярныя трэніроўкі і не дазваляць сабе спыняцца на
дасягнутым. Тады ўсё атрымаецца! Настаўніца рускай мовы і літаратуры з гімназіі
Ніна Данілава, пераможца IX Міжнароднага Пушкінскага конкурсу для настаўнікаў
Блізкага замежжа, Балгарыі, Германіі і Iзраіля, вывела такую формулу поспеху:
праца плюс захапленне сваім прадметам, памножаныя на любоў да дзяцей. Дырэктар
гімназіі Святлана Мамсікава ўпэўнена, што самае галоўнае — верыць у сваю справу
і выконваць яе прафесійна. «Не ў нашай моцы ўладарыць над ветрам, але мы можам
кіраваць ветразямі, каб карабель ведаў ніколі не разбіўся аб рыфы цяжкасцей”, —
адзначыла яна. Кіраўнік гуртка Вера Козырава ўпэўнена, што нашы юныя аматары
арганізаваных паходаў выхо-дзяць пераможцамі турыстычных злётаў школьнікаў, бо
вельмі гэтага жадаюць і імкнуцца да ажыццяўлення сваёй мэты.

Вельмі цікава было па-слухаць юнакоў і дзяўчат —
пераможцаў рэспубліканскіх і абласных алімпіяд, прызёраў розных навуковых і
творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў. У ліку лепшых нямала выхаванцаў
такіх нашых устаноў адукацыі, як «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”,
«Дзіцяча-юнацкі клуб фізічнай падрыхтоўкі”, «Клуб дзіцячага і юнацкага турызму
і краязнаўства”.

Сярод вучняў былі і такія, якія маюць дасягненні ў
розных намінацыях. Напрыклад, 11-класнік з СШ № 3 Дзмітрый Рабатс у 2009 годзе
атрымаў заахвочвальны водзыў на рэспубліканскай алімпіядзе па гісторыі і Дыплом
I ступені ў вобласці, ён жа — пераможца абласнога чэмпіянату па інтэлектуальных
гульнях. Дапамагае яму пакараць вяршыні вялікая цікавасць да абранага прадмета
і ўмелае кіраўніцтва педагогаў.

Не першы год пад началам Святланы Зайцавай, настаўніцы
хіміі з СШ № 3, у раёне працуе экалагічнае маладзёжнае грамадскае аб’яднанне
«Дзеля жыцця на Зямлі”. Рабяты займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю,
удзельнічаюць у розных рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах. 2009 год
таксама быў для іх вельмі плённым. Адразу некалькі навукова-даследчых прац,
напісаных пад кіраўніцтвам Святланы Уладзіміраўны, атрымалі ў вобласці высокую
адзнаку і заваявалі прызавыя месцы.

Прыемна ўсведамляць, што на Асіповіччыне пад-растае
новае пакаленне — неабыякавае, актыўнае, інтэлектуальнае і крэатыўнае. Iмпануе
і тое, што за-слугі дзяцей і іх настаўнікаў, кіраўнікоў розных гурткоў не
застаюцца незаўважанымі: на сцэну за віншаваннямі і падарункамі запрашаўся
кожны, хто плённа папрацаваў на гонар сваёй школы, раёна, вобласці.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Происшествия

В Осиповичском районе задержан нетрезвый водитель

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Электронная цифровая подпись в Осиповичах: запись открыта

5 ноября 2025
Читать новость
Здравоохранение

Акция «Контролируем давление – продлеваем жизнь!» проходит в Осиповичском районе

5 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал доклады глав Комитета госконтроля и МВД

5 ноября 2025
Читать новость
ВНС

Делегаты Всебелорусского народного собрания. Ретроспектива.

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Задайте вопрос специалистам: прямая линия по социальным вопросам в Осиповичах 

5 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем