Віват, пераможцы! №33

Сапраўдны поспех чакаў нашых школьнікаў — членаў
абласной зборнай на апошнім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных
прадметах — пяцёра з сямі асіповіцкіх удзельнікаў найбольш складанага ўзроўню
«інтэлектуальнага спаборніцтва” вярнуліся з рознымі ўзнагародамі.

На самую высокую прыступку п’едэстала гонару
ўзнялася гімназістка Віялета Чорная. Яе веды па біялогіі аказаліся дастойнымі
Дыплома І ступені. Такую якасную падрыхтоўку сваёй вучаніцы дала настаўніца
Жанна Аляксандраўна Маціеўская.

З Дыпломамі ІІІ ступені вярнуліся з
рэспубліканскай алімпіяды 11-класнік з САШ № 1 Яраслаў Вікторчык (інфарматыка,
Таццяна Пятроўна Захарава), 9-класніца гэтай жа школы Надзея Гаер (нямецкая
мова, Святлана Аляксандраўна Казачонак) і вучаніца 9 класа САШ № 4 Святлана Папова
(руская мова, Ірына Аляксандраўна Шаблінская).

На ўзроўні мінулага года паказаў тэарэтычнае і
практычнае валоданне прадметам і 10-класнік з Вяззеўскай СШ Дзяніс Кірдун
(працоўнае навучанне, Аляксандр Нікіфаравіч Ляўкоў) — юнак прывёз у школу
заахвочвальны водгук.

Старшакласнікі атрымалі мноства станоўчых
уражанняў ад «навуковых баталій”, знаёмства з гарадамі, дзе праходзіла
алімпіяда, і са сваімі аднагодкамі з розных школ Беларусі. На добры ўспамін
юнакам і дзяўчатам засталіся і розныя прызы-падарункі. Прыемна, што з кожным
годам юныя землякі дасягаюць на ніве ведаў усё лепшых вынікаў, заваёўваючы
трывалыя пазіцыі на самых высокіх узроўнях.

 

Последние новости

Общество

С 29 апреля автостанция в Осиповичах находится по новому адресу

30 апреля 2026
Читать новость
Культура

30 апреля в Осиповичах состоится премьера фильма «Одно на двоих»

30 апреля 2026
Читать новость
Общество

График приема граждан и юридических лиц начальниками управлений и отделов Осиповичского райисполкома в мае

30 апреля 2026
Читать новость
Общество

Прямая линия с заместителем председателя Осиповичского райисполкома

30 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 30 апреля для всех знаков Зодиака

30 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко и Токаев провели телефонный разговор 

29 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем