Вучні ДУА “Жорнаў-ская СШ імя М.П.Каралёва” прынялі актыўны ўдзел у шматлікіх мерапрыемствах рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. Так, Вячаслаў Няпомнішчаў пад кіраўніцтвам настаўніцы Галіны Васільеўны Рымашэўскай стаў пераможцам раённага этапу конкурсу “Творцы сучаснай гісторыі” і заняў трэцяе месца на абласным.
Ён жа разам з Максімам Шычко паўдзельнічаў і яшчэ ў адным конкурсе, які праводзіўся пад эгідай газеты “Переходный возраст” і называўся “Нататкі юнага вандроўніка”. Хлопцы сталі лаўрэатамі, прывезлі дадому дыпломы, парадаваўшы бацькоў і настаўніцу Наталлю Апанасаўну Быц, якая курыравала падрыхтоўку, увесь калектыў школы, а іх работы былі апублікаваны на старонках узгаданага выдання.
Сямікласнік Мікіта Бабкоў пры падтрымцы настаўніцы Святланы Сцяпанаўны Пішчовай напісаў летапісную работу пра родную вёску Жорнаўку, з ёй паўдзельнічаў у раённым конкурсе, па выніках якога будзе працягваць удзел на абласным узроўні.
Рабяты не толькі вывучалі родны край, седзячы за кнігай ці камп’ютарам, але і ўдзельнічалі ў экалагічнай экспедыцыі. Пошукавы атрад пад кіраўніцтвам Валянціны Ана-тольеўны Зарэцкай заняў другое месца ў раённым конкурсе, а вось юныя турысты з Жорнаўкі разам з настаўнікамі Дзмітрыем Антонавічам Клечко і Нінай Антонаўнай Яблонскай ажыццявілі паход I катэгорыі складанасці, сталі лепшымі ў раёне і хутка будуць прадстаўляць Асіповіччыну ў абласных спаборніцтвах.
Вызначаюць лепшага вучня
Поспехі ў вывучэнні геаграфіі прадэманстраваў на раённай прадметнай алімпіядзе вучань 10 класа ДУА “Ялізаўская САШ” Мікалай Вішталь, які заняў пачэснае II месца (настаўнік Людміла Мікалаеўна Лістападава).
Зараз школа “жыве” конкурсам “Вучань года”, які праводзіцца паэтапна. На ўдзел заявіў сябе 31 школьнік. Першы тур — напісанне эсэ — толькі што закончыўся, наступны — турнір аратарскага майстэрства. Фінал намечаны на канец навучальнага года. Ужо знайшліся і спонсары: СЗАТ “Шклозавод Ялізава”, бацькоўскі камітэт школы.
Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Новаму году, прайшлі ў многіх класах. Дзеці збіраліся ля ўпрыгожанай ялінкі, дзе ладзілася чаяванне, конкурсы і дыскатэка. А на канікулах наведвалі школу для ўдзелу ў віктарынах, конкурсах “Што? Дзе? Калі?”, “Разумнікі і разумніцы”.
Цікава праводзяць канікулы
Кожны дзень знахо-джання вучняў ДУА “Вязаўніцкі вучэбна-педагагіч-ны комплекс дзіцячы сад-базавая школа” ў школьным лагеры быў прасякнуты атмасферай пэўнай дзейнасці, творчай актыўнасці і весялосці. Хлопчыкі і дзяўчынкі не проста бавілі час, а ўдзельнічалі ў мерапрыемствах, якія былі прадыктаваны тэматыкай дня: “Забавы матулі Зімы”, “Сюрпрызы Дзеда Мароза”, “Здаровы лад жыцця”, “Дзень творчасці”, “Здароўе і турызм”, “Міс і Містар Зіма”. Напрыклад, у дзень творчасці рабяты выступілі з казачным прадстаўленнем перад выхаванцамі дзіцячага сада, мелі магчымасць намаляваць пейзаж ці вылепіць скульптуру любым вядомым спосабам. А перад навагоднімі святамі прайшла дэкада эстэтычнага выхавання школьнікаў, якая ўключала такія цікавыя мера-прыемствы, як гутарка “Жыццёвыя каштоўнасці”, дыскусія “Ад чаго залежыць учынак чалавека?” і іншыя.
В Липеньском лесничестве можно встретить рысь, бархат амурский и лук медвежий. Корреспондент “АК” о самом характерном подразделении Осиповичского опытного лесхоза, которое расположилось на северо-востоке района
28 августа 2025
Происшествия
В Осиповичах задержали продавца и покупателя наркотиков
28 августа 2025
Общество
Гороскоп на 28 августа для всех знаков зодиака
28 августа 2025
Общество
Прямая линия с председателем суда Осиповичского района
27 августа 2025
Культура
Кинотеатр «Родина» в Осиповичах : Афиша
27 августа 2025
Общество
Ці можна прымусіць мужа, які не аказвае дзецям ніякай матэрыяльнай дапамогі, выдзяляць грошы на ўтрыманне трох сыноў? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі