Наталля Леанідаўна Паўлава, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце САШ № 1, лічыць, што некалі абраная ёю прафесія — самая лепшая. Можа таму, што з вучнямі пачатковых класаў — народам цікаўным і неабыякавым да акаляючага свету, шчырым і вясёлым — ніколі не прыходзіцца сумаваць? Потым пра гэты перыяд жыцця кожны ўспамінае з замілаваннем: добра памятаюцца ўспрынятыя з дзіцячай непасрэднасцю падрабязнасці ўсялякіх важных на той час падзей, а дарослы свет з яго шматлікімі праблемамі яшчэ недзе за гарызонтам. Хіба не цудоўныя гады? Некаторым падаецца, што настаўніку пачатковых класаў можа надакучыць хадзіць па 4-гадовым крузе. Аніколькі, гэта — рух па спіралі, з сабою бярэш усё добрае, што ўжо пройдзена — вырастаючы сам, падымаючы свой прафесійны ўзровень, дадаючы метадычныя вынаходкі…
Настаўніцай пачатковых класаў Наталля Леанідаўна працавала 16 гадоў, цяпер ужо 18 — на пасадзе намесніка дырэктара. I за гэты час не стамілася любіць сваю работу, шукаць у ёй нешта новае, пастаянна займацца самаадукацыяй і ўдасканальваннем. Амаль усё яе педагагічнае жыццё прай-шло ў САШ № 1 — больш за тры дзясяткі гадоў. Зараз Паўлава не ўяўляе сябе ні на іншай рабоце, ні, тым больш, у другой школе — настолькі лёс цесна знітаваўся менавіта з гэтай вучэбнай установай. Ёй вельмі падабаецца калектыў, а кафедра пачатковых класаў — наогул родныя людзі, з якімі разам давялося перажыць нямала радасцей і засмучэнняў. Так, без апошніх таксама не бывае ў школе, асабліва якая з’яўляецца апорнай установай па класах інтэграванага навучання. А як інакш? Колькі дзяцей, столькі і лёсаў, і сем’яў, і маленькіх сэрцаў. I да кожнага трэба знайсці сваю сцяжынку.
Прыемна працаваць, калі ад дзейнасці ёсць плён. А ён праяўляецца ва ўзаемаразуменні з боку калег, дасягненні добрых вынікаў — а гэта так і ёсць! — у выхаванні і навучанні дзяцей. Школа развіваецца, заваёўвае ўсё большы аўтарытэт сярод бацькоў. Гэта пацвярджае той факт, што зараз зноў першая пайшла ў рост. На новы навучальны год плануецца набраць 5 класаў супраць звыклых ужо за пэўны перыяд трох-чатырох. Павелічэнне колькасці вучняў, а, значыць, і работы, намесніка дырэктара Наталлю Леанідаўну толькі радуе: школа мацнее!
Педагогі — асаблівая катэгорыя людзей. Iх можна “вылічыць”, нават не ведаючы чалавека. Усё, што складае ўнутраны свет настаўніка, у тым ліку і асабістыя інтарэсы, так ці іначай звязана з прафесіяй. Асноўнае захапленне Наталлі Леанідаўны — чытанне мастацкай літаратуры. Як кажа суразмоўца, ад гэтага задавальнення не адмовіцца ніколі, нягле-дзячы на яго некаторую “старамоднасць”. Ёсць толькі адзін яшчэ больш любімы занятак — гуляць са сваёй 4-гадовай унучкай Нас-цечкай. Вось дзе шырокае поле для раскрыцця ўсіх бабуліных талентаў — педага-гічных і проста чалавечых.
За добрасумленную працу Наталля Леанідаўна не раз адзначалася граматамі раённымі, абласнымі. У 2006 годзе атрымала Грамату Міністэрства адукацыі. Не меншая ўзнагарода — пры-знанне калег, усведамленне таго, колькі важнага зрабіла за сваё жыццё.
Учора Наталля Леанідаўна адзначыла свой 55-гадовы юбілей. Няхай актыўнасці, дабрыні і спагады — гэтыя рысы для яе вельмі характэрны — хопіць яшчэ на доўгія гады!
Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”
5 июля 2025
Общество
Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.
5 июля 2025
Общество
“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна
4 июля 2025
Общество
Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах
4 июля 2025
Год благоустройства
У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца