“Iдэалагічная работа ва ўстанове адукацыі займае ключавую пазіцыю. Без яе немагчыма наладзіць якасны адукацыйны працэс”, — упэўнена дырэктар сярэдняй школы № 4 Ганна МАIСЕЕНКА.
Многа намаганняў удзяляецца рабоце з сям’ёй. Сацыяльны склад даволі складаны. З сем’ямі вучняў працуюць класныя кіраўнікі, сацыяльная служба. У выніку — ніводнага злачынства, паменшылася колькасць правапарушэнняў. Вопытам работы з сем’ямі навучэнцаў дзяліліся на выязным савеце аддзела, які прайшоў у сакавіку на базе школы.
Нядрэнныя паказчыкі ў вучобе. Напрыклад, атрымалі 9 дыпломаў на раённых алімпіядах. 4 вучні ўдзельнічалі ў абласных — вярнуліся з двума дыпломамі II ступені.
Клапоцяцца ва ўстанове і аб тым, каб дзеці былі заняты ў вольны час. З гэтай мэтай арганізаваны 100-працэнтны ахоп гуртковай работай, наведваннем факультатываў. Плюс, старшакласнікі актыўна ўдзельнічаюць у разнастайных акцыях, арганізаваных БРСМ. Даволі шматлікая пярвічная арганізацыя школы стала пераможцай сярод маладзёжных суполак раёна, прадстаўляла свой вопыт на абласным узроўні. Школьнае лясніцтва займалася агароджваннем мурашнікаў, вырабам кармушак, зборам насення. Тут плануюць стварыць свой дэндрарый, першыя са-джанцы надзейна захоўваюцца да вясны. Паказальна тое, што вучні гэтай установы адукацыі не толькі па добраўпарадкаванню школьнай тэрыторыі на працягу трох гадоў займаюць прызавыя месцы, але і клапоцяцца пра горад у цэлым: першымі сталі прыбіраць смецце на прыпыначных пунктах, некаторыя прыпынкі размалёўвалі па матывах правіл дарожнага руху і г.д.
Прымаюць школьнікі ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, што праводзяцца ў рамках рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. Стварылі “Летапіс роднага горада” і “Летапіс школы”. Зараз наспела неабходнасць адасобіць асобныя экспанаты са школьнага музея і стварыць этнаграфічны куток — і дзеці займаюцца папаўненнем экспазіцыі, а заадно і знаёмяцца з бытам сваіх прашчураў.
Звыкла радуюць вучні і спартыўнымі дасягненнямі: лепшыя вынікі на раённай спартакіядзе, удзел у складзе зборнай у абласных спаборніцтвах…
Працаваць тут камфорт-на, таму што ўсе справы вырашаюцца супольна. Пры падрыхтоўцы да любога мерапрыемства падбіраецца сапраўдная каманда з ліку не толькі педагогаў — усіх, каму дадзены від дзейнасці ўдаецца лепей. Такая творчая група і забяспечвае якасную работу. Для правядзення іншага — арганізоўваецца другая каманда, так што кожны можа раскрыць свае творчыя здольнасці, максімальна рэалізавацца. А гэта — важная састаўляючая задаволенасці работай і якасці адукацыйнага працэсу.
Прямая линия с председателем суда Осиповичского района
27 августа 2025
Культура
Кинотеатр «Родина» в Осиповичах : Афиша
27 августа 2025
Общество
Ці можна прымусіць мужа, які не аказвае дзецям ніякай матэрыяльнай дапамогі, выдзяляць грошы на ўтрыманне трох сыноў? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі
27 августа 2025
Общество
Хроника происшествий в Осиповичском районе с 18 по 24 августа
27 августа 2025
Общество
На днях председатель Осиповичского районного отделения партии Юрий Даненков посетил многодетную семью Галины Бородиной