Сацыяльнае арыентаванне дзяцей №91

Дзіця рыхтуецца да дарослага жыцця дома. А калі
яно не мае роднага прытулку, а месцам жыхарства па нейкай прычыне становіцца
дзіцячая ўстанова з кругласутачным знаходжаннем? У такім разе грамадская
ўстанова павінна стаць для юнага грамадзяніна месцам сацыялізацыі, вучыць яго
не толькі чытаць, пісаць і рашаць задачкі, але і правільна распараджацца
грашыма, карыстацца сродкамі гігіены, умець выбраць від мыцця і прасавання ў
залежнасці ад тыпу тканіны, адправіць грашовы перавод або тэлеграму,
уласнаручна зрабіць прычоску.

Гэтымі і многімі іншымі навыкамі авалодваюць
вучні Асіповіцкай спецшколы-інтэрната падчас ролевых гульняў, што праходзяць у
пакоі сацыяльна-бытавога арыентавання. Для вучняў, што займаюцца па дапаможнай
праграме, такія заняткі з яўляюцца абавязковым кампанентам; для школьнікаў,
якія праходзяць навучанне па праграме агульнаадукацыйнай школы — дадатковым.
Дзеці не толькі авалодваюць элементарнымі навыкамі сацыялізацыі, але і
набываюць арыенціры для выбару будучай прафесіі. Напрыклад, некаторыя дзяўчынкі
так прызвычайваюцца рабіць у школьнай «цырульні» прычоскі ды манікюр
сяброўкам, што затым працягваюць вучобу па гэтым накірунку ў каледжы. Да таго ж
валанцёры з нашага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа перадаюць
школьнікам уменні, што набылі самі, тым часам прывіваючы любоў да справы.

Навучыўшыся выконваць тыя ці іншыя дзеянні ў
межах школы, навучэнцы адпраўляюцца «ў вялікі свет» — хо-дзяць па
крамах, ідуць на пошту, у банк, дзе замацоўваюць атрыманыя навыкі. Прычым, іх
вучаць майстэрству эканоміі «сямейнага бюджэту», уменню траціць
грошы, аналізаваць расходы. А кіруе гэтым напрамкам Таццяна Шведава. Працуючы
па спецыяльнай праграме, педагог стварае з дзецьмі праекты, у якіх яны ўяўляюць
сябе ва ўлонні сям і, вучацца выконваць розныя сацыяльныя ролі, ствараць мадэлі
чалавечых узаемаадносін.

Шмат увагі надаецца ручной працы, маніпуляцыям з
рознымі выяўленчымі матэрыяламі, а затым і выкананню работ з іх дапамогай.
Дзеці асвойваюць розныя звыклыя і нетрадыцыйныя тэхнікі, такія як маляванне
гарачым воскам, квілінг, работа з бісерам і г.д. Такія заняткі не толькі
садзейнічаюць развіццю дробнай мускулатуры рукі, што актуальна для дзяцей з
асаблівасцямі развіцця, але і фарміруюць уменні, якія спатрэбяцца ў далейшым,
калі выпускнік захоча прысвяціць сябе нейкай дызайнерскай справе.

У сенсорным пакоі створаны ўсе ўмовы для
развіцця тактыльных адчуванняў. Разнастайны матэрыял пада-браны і размешчаны
такім чынам, каб кожнае дзіця магло свабодна падысці і выбраць, што даспадобы.
І наогул, усё асяроддзе нясе пэўную дыдактычную нагрузку. Кожны куточак, сцяна,
лесвічны пралёт змяшчаюць матэрыял з сенсорным зместам: далонькі, кветачкі,
геаметрычныя формы, шнуркі, створаныя з матэрыялаў рознай фактуры, якія цудоўна
масажыруюць, развіваюць маторыку, практыкуюць у маніпуліраванні з прадметамі.
Усемагчымыя пано, элементы дэкора ўлічваюць цікавасць дзяцей да абследавання
наваколля эмпірычным шляхам. А заадно дзеці знаёмяцца з назвамі і якасцямі
розных матэрыялаў, што таксама вельма актуальна.

Удзел у сумесных мера-прыемствах, стасункі з
дзецьмі з іншых навучальных устаноў, наведванне сямей і гасцяванне там пэўны
час — усё гэта садзейнічае паспяховай сацыялізацыі дзяцей, якія жывуць па-за
сям ёй.

Іна Заскевіч.

 

Последние новости

Общество

Масленица-2026: народные приметы и поверья на неделю с 16 по 22 февраля

16 февраля 2026
Читать новость
Благоустройство

«Работы не пачаты край!»: трактарыст Аляксандр Скала аб тым, як змяняюцца яго задачы па сезонах

16 февраля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларуси и России нельзя потерять единое Отечество от Бреста до Владивостока

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

Осторожно — переезд!

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Как в ОАО «ВязовницаАгро» поддерживают коллективный дух: от автопробегов до «Властелина села»

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики предупреждают: на неделе в Беларуси похолодает до -17

16 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем