“Што? Дзе? Калі?” №27

За інтэлектуальнымі гульнямі даўно замацаваўся
стэ-рэатып: статычнае мерапрыемства, дзе збіраюцца вельмі разумныя людзі і
бесперастанку адказваюць на надта складаныя пытанні. Насамрэч спаборніцтвы
эрудытаў зусім іншыя: разнастайныя, азартныя і захапляльныя. Што яшчэ раз
пацвердзіў праведзены нядаўна ХІІ адкрыты абласны турнір “Кубак дружбы”.

Ад Асіповічаў у Магілёў ездзіла каманда
“Нечаканы паварот” гуртка ЦТДіМ. Перад землякамі стаяла нялёгкая задача —
пазмагацца з 39 сапернікамі з 9 гарадоў.

На працягу двух дзён старшакласнікі спаборнічалі
ў 4 конкурсах. У літаратурнай гульні “Слова героям” удзельнікі мусілі не толькі
здагадацца, з якога твора прыводзіцца цытата, але і ўставіць у яе прапушчаныя
словы. У час “Што? Дзе? Калі?” кожная каманда на працягу 15 хвілін давала
адказы на 48 пытанняў. Нечаканым і няпростым выпрабаваннем стала “Музычная
шкатулка”: абапіраючыся на сваё музычнае “чуццё” і логіку, трэба было суаднесці
прадстаўленыя карцінкі з пэўнымі мелодыямі. Асіпаўчане заваявалі ў гэтым
конкурсе Дыплом ІІІ ступені, а яшчэ адзін добры вынік прынёс “Брэйн-рынг”.
Землякі занялі пачэснае VI месца, абагнаўшы ўдзельнікаў аднайменнай
тэлевізійнай перадачы.

Вольга ЖАРНАСЕК.

 

Последние новости

Общество

Сегодня в деревне Цель под руководством председателя райсовета депутатов Владимира Рыжанкова состоялось совместное выездное заседание президиума и постоянной комиссии по вопросам социальной сферы, социальной защиты граждан и делам молодежи райсовета депутатов.

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Курс на тишину. Владелец усадьбы “Лихолапичи” Татьяна Лихолап о том, что сегодня привлекает туристов в деревенском отдыхе

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко на встрече с представителем Президента США предложил обсудить вопрос волнующих Трампа “заложников”

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: зерна идей о некой “исключительности” снова пустили ростки в умах ряда политиков

11 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

В Осиповичах появились новые арт-объекты

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 1 по 7 сентября

11 сентября 2025
Читать новость