Працуюць аздараўленчыя лагеры №52

Да 24 чэрвеня працягнуць сваю работу
аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем дзяцей. Зараз яны працуюць пры 22
школах і Цэнтрах творчасці дзяцей і моладзі і карэкцыйна-развіваючага навучання
і рэабілітацыі. Усяго занята аздараўленнем 900 школьнікаў, з іх 345 — вясковых.

Як заўсёды, дзеці маюць трохразовае харчаванне.
Бацькоўская даплата складала ў залежнасці ад узросту школьнікаў ад 40 да 70
тысяч рублёў, дзяржаўная датацыя — 130 тысяч. Самыя шматлікія лагеры — сумесны
гімназічны і дзіцяча-юнацкага клуба фізічнай падрыхтоўкі — 108 наведвальнікаў,
а таксама ў САШ № 1 — 105 чалавек.

Выхаваўчая работа ў лагерах плануецца згодна з
календаром знамянальных дат. Ахоплены ўсе кірункі: грамадзянска-патрыятычнае
выхаванне, экалагічнае, эстэтычнае і іншыя. Асаблівая ўвага надаецца далучэнню
дзяцей да здаровага ладу жыцця. Калі ўзяць на практыцы, то ўсё гэта выглядае не
так афіцыйна і мае цікавую форму: конкурсы і віктарыны, КВЗ і спартыўныя
спаборніцтвы, прагляд фільмаў, экскурсіі і завочныя падарожжы, наведванне
басейна і бібліятэк.

 

Последние новости

Власть

Лукашенко и Токаев провели телефонный разговор 

29 апреля 2026
Читать новость
Общество

Студентка из Осиповичей Ангелина Довгаль завоевала корону победительницы на региональном этапе республиканского конкурса «Мисс Следственный комитет — 2026»

29 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 29 апреля для всех знаков Зодиака

29 апреля 2026
Читать новость
Культура

Премьеры недели в Осиповичах. Афиша кинотеатра «Родина»

28 апреля 2026
Читать новость
Общество

С 1 июня вступают в силу изменения, касающиеся обслуживания банковских платежных карточек ОАО «АСБ Беларусбанк»

28 апреля 2026
Читать новость
Профилактика

Госэнергогазнадзор предупреждает: помните об опасности рыбной ловли вблизи линий электропередачи

28 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем