Поспех там, дзе яго паважаюць №30

Усіх удзельнікаў святочнага
мерапрыемства па ўшанаванні адораных вучняў «Зоркі надзеі” можна назваць
людзьмі, ідучымі ў нагу з часам, а сёлета гэта азначае — прадпрымальнымі:
развіваючы свае здольнасці, школьнікі ствараюць дадатковыя шанцы на паступленне,
цікавую работу, запатрабаванасць у будучым. I такіх хлопчыкаў і дзяўчынак на
Асіповіччыне вельмі многа.

 Пасля ўрачыстага абвяшчэння пачатку свята да
юных талентаў звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга. Ён
сказаў, што раён па праву ганарыцца поспехамі вучняў. Падзякаваў і настаўнікам,
якія робяць усё магчымае, каб развіваць у дзяцей зерне таленту. Аляксандр
Вікенцьевіч уручыў прэмію райвыканкама настаўніцы хіміі САШ № 3 Святлане
Зайцавай. Выхаванцы гэтага педагога найчасцей запрашаліся на сцэну для
ўзнагароджвання — юныя эколагі заваявалі славу не толькі ў раёне, але ў
вобласці, рэспубліцы і на міжнародным узроўні. А яшчэ Святлана Уладзіміраўна
выхоўвае не толькі цікавасць да таямніц прыроды, але і патрыятызм: яе вучаніцы
Дана Бадзеева і Аня Парахневіч па выніках удзелу ў міжнародным юніёрскім
конкурсе атрымалі запрашэнне на вучобу ў ВНУ Масквы без уступных экзаменаў, але
дзяўчаты вырашылі вучыцца ў Беларусі — яны лічаць, што кадры павінны заставацца
ў родным краі.

На мерапрыемстве была зроблена
спроба адкрыць формулу поспеху. Паступіла шмат розных прапаноў, лірычных і
практычных. Бадай, варта пагадзіцца з дырэктарам Лапіц-кай САШ Мікалаем
Пісь-мянковым: дзе работа, старанне, там і поспех. Хіба паспрачаешся?

Ніхто з таленавітых дзяцей не
застаўся без увагі: на сцэну запрашалася каля 200 вучняў! Гэта пераможцы і
прызёры рэспубліканскіх і абласных алімпіяд і конкурсаў, у тым ліку і
міжнародных, спартыўных спаборніцтваў, выхаванцы Цэнтра творчасці дзяцей і
моладзі, Клуба дзіцячага і юнацкага турызму і края-знаўства, Дзіцяча-юнацкага
клуба фізічнай падрыхтоўкі, Асіповіцкай раённай дзіцяча-юнацкай спартыўнай
школы. Для гарманічнага развіцця важна ўсё: веданне школьных прадметаў і ўменне
плаваць, схільнасць да вакалу і валоданне мастацтвам малявання. I нельга
дакладна вызначыць, што тут важней. Не засталіся без увагі і педагогі, якія
дапамаглі раскрыцца дзіцячаму таленту.

Падарункі, усмешкі,
віншаванні-пажаданні, яркія канцэртныя нумары — усё ў гэты дзень было для нашых
зорак. Iм толькі за-стаецца і далей захоўваць сваё гарэнне.

Валянціна КОРБАЛЬ.

 

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем