Усіх удзельнікаў святочнага мерапрыемства па ўшанаванні адораных вучняў “Зоркі надзеі” можна назваць людзьмі, ідучымі ў нагу з часам, а сёлета гэта азначае — прадпрымальнымі: развіваючы свае здольнасці, школьнікі ствараюць дадатковыя шанцы на паступленне, цікавую работу, запатрабаванасць у будучым. I такіх хлопчыкаў і дзяўчынак на Асіповіччыне вельмі многа.
Пасля ўрачыстага абвяшчэння пачатку свята да юных талентаў звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга. Ён сказаў, што раён па праву ганарыцца поспехамі вучняў. Падзякаваў і настаўнікам, якія робяць усё магчымае, каб развіваць у дзяцей зерне таленту. Аляксандр Вікенцьевіч уручыў прэмію райвыканкама настаўніцы хіміі САШ № 3 Святлане Зайцавай. Выхаванцы гэтага педагога найчасцей запрашаліся на сцэну для ўзнагароджвання — юныя эколагі заваявалі славу не толькі ў раёне, але ў вобласці, рэспубліцы і на міжнародным узроўні. А яшчэ Святлана Уладзіміраўна выхоўвае не толькі цікавасць да таямніц прыроды, але і патрыятызм: яе вучаніцы Дана Бадзеева і Аня Парахневіч па выніках удзелу ў міжнародным юніёрскім конкурсе атрымалі запрашэнне на вучобу ў ВНУ Масквы без уступных экзаменаў, але дзяўчаты вырашылі вучыцца ў Беларусі — яны лічаць, што кадры павінны заставацца ў родным краі.
На мерапрыемстве была зроблена спроба адкрыць формулу поспеху. Паступіла шмат розных прапаноў, лірычных і практычных. Бадай, варта пагадзіцца з дырэктарам Лапіц-кай САШ Мікалаем Пісь-мянковым: дзе работа, старанне, там і поспех. Хіба паспрачаешся?
Ніхто з таленавітых дзяцей не застаўся без увагі: на сцэну запрашалася каля 200 вучняў! Гэта пераможцы і прызёры рэспубліканскіх і абласных алімпіяд і конкурсаў, у тым ліку і міжнародных, спартыўных спаборніцтваў, выхаванцы Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, Клуба дзіцячага і юнацкага турызму і края-знаўства, Дзіцяча-юнацкага клуба фізічнай падрыхтоўкі, Асіповіцкай раённай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Для гарманічнага развіцця важна ўсё: веданне школьных прадметаў і ўменне плаваць, схільнасць да вакалу і валоданне мастацтвам малявання. I нельга дакладна вызначыць, што тут важней. Не засталіся без увагі і педагогі, якія дапамаглі раскрыцца дзіцячаму таленту.
Падарункі, усмешкі, віншаванні-пажаданні, яркія канцэртныя нумары — усё ў гэты дзень было для нашых зорак. Iм толькі за-стаецца і далей захоўваць сваё гарэнне.