Плюсуем! 19.01.10, № 4


Плённым аказалася выступленне вучнёўскай зборнай раёна на трэцім (абласным) этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.

З 11 па 15 студзеня 25 старшакласнікаў з Асіповіччыны змагаліся за званне лепшых з вучнямі іншых раёнаў Магілёўшчыны. У выніку 14 узнагарод — нашыя! Скарбонка дасягненняў папоўнілася трыма Дыпломамі I і столькімі ж III ступеней, шасцю — II ступені, а таксама двума заахвочвальнымі водгукамі.

Больш за ўсё парадавалі вучні з СШ № 1: на другой прыступцы «інтэлектуальнага алімпа” 11-класнікі Андрэй Салімон (геаграфія, настаўніца Наталля Віктараўна Барысёнак) і Хрысціна Бялова (грамадазнаўства, Сяргей Пятровіч Сувееў), вучань 10 класа Яраслаў Вікторчык (інфарматыка, Таццяна Пятроўна Захарава); III месца ў 9-класніцы Аліны Пятроўскай (беларуская мова, Святлана Віктараўна Брызінская); заахвочвальны водгук у вучаніцы 11 класа Ганны Мастыка (нямецкая мова, Уладзімір Міхайлавіч Паркалаў).

Добрыя вынікі паказалі і гімназісты. 11-класніца Ганна Баброўнік заняла III месца (руская мова, Ніна Пятроўна Данілава), 9-класнік Сяргей Кісялёў па выніках другі (матэматыка, Аксана Леанідаўна Жыгадла), а заахвочвальны водгук па англійскай мове атрымала 10-класніца Ірына Моцевіч (настаўніца Таццяна Віктараўна Лычкоўская).

У спісе пераможцаў таксама Дар’я Мядзведзева, 11-класніца СШ № 3 — Дыплом II ступені па грамадазнаўстве (настаўніца Вера Мікалаеўна Уласава), вучаніца 9 класа Лапіцкай СШ Анастасія Грынько, якая валодае ведамі па працоўным навучанні на ўзроўні другога месца (Марына Мікалаеўна Чарнаморава), 10-класніца Ганна Грушэўская з СШ № 2, атрымаўшая Дыплом III ступені (англійская мова, Вольга Сяргееўна Клімовіч).

Найлепшых вынікаў дасягнулі і адзначаны самай ганаровай узнагародай — Дыпломамі I ступені — 11-класнікі Андрэй Навакоўскі з Ялізаўскай СШ (хімія, Аляксандр Ягоравіч Быкаў) і Дзмітрый Рабатс з СШ № 3 (гісторыя, В. М. Уласава), Дзяніс Кірдун, 9-класнік Вязьеўскай СШ (працоўнае навучанне, Аляксандр Нікіфаравіч Ляўкоў). Віват, пераможцы!

Асаблівых віншаванняў заслугоўваюць Андрэй Навакоўскі, Дзмітрый Рабатс, Андрэй Салімон і Ганна Грушэўская: яны і ў мінулым годзе прывезлі ўзнагароды з абласнога этапа алімпіяды, а таксама настаўніца з СШ № 3 Вера Мікалаеўна Уласава, якая сёлета падрыхтавала двух пераможцаў.

Дасягнуць поспехаў у інтэлектуальных спаборніцтвах — у параўнанні з мінулым «сезонам”, у якім было 9 дыпломаў і 1 заахвочвальны водгук, вынікі палепшыліся — дапамагла добра арганізаваная мэтанакіраваная работа педагогаў і вучняў, агульная зацікаўленасць у дасягненнях на гонар раёна.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем